Упэўненасьць у сваёй рацыі, агрэсія, пагрозы. Свабода даведалася, што кажуць «пільныя грамадзяне», якія даносілі на іншых.
«Кібэрпартызаны» узламалі сайт КДБ і выклалі базу зваротаў. Мы патэлефанавалі некаторым даносчыкам і пагаварылі зь імі пра тое, чаму ім не падабаецца бел-чырвона-белы сьцяг і ці не шкадуюць пра свае звароты.
Прадстаўніца «Кібэрпартызанаў» Юліяна Шаметавец расказала, ці цяжка было ўзломываць сайт і навошты яны выклалі базу зваротаў цяпер. Больш — у нашым відэа.