Выставачнае прадпрыемства «Белінтэрэкспа» зарэгістравала таварны знак Made in Belarus. Пра гэта паведамляе сайт гандлёва-прамысловай палаты.
«На працягу многіх гадоў айчынныя экспазыцыі на міжнародных выставачных форумах фармуюцца пад брэндам Made in Belarus, візуальнае выкананьне якога ў замежных партнэраў традыцыйна асацыюецца з упэўненасьцю ў высокай якасьці беларускіх тавараў і паслуг», — расказала дырэктарка «Белінтэрэкспа» Натальля Кураш.
Лягатып Made in Belarus уяўляе сабой графічную кампазыцыю ў выглядзе пяцікутніка, унутры якога разьмешчаны стылізаваныя фігуркі пяці чалавек з узьнятымі рукамі.
«Па рэакцыі гасьцей на выставах можна ўпэўнена канстатаваць, што Made in Belarus — гэта стыль, надзейнасьць, якасьць», — гаворыцца на сайце арганізацыі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Фінляндыі канфіскавалі таварны знак беларускай тытунёвай кампаніі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Уласны Starlink, ноўтбук, а цяпер яшчэ і Windows. Што адбылося зь беларускімі ноў-хаў, якімі ганарыліся чыноўнікі і Лукашэнка