Пра гэта паведаміў 30 красавіка ў сваім тэлеграм-канале прадстаўнік Кабінэта міністраў у Вярхоўнай радзе Ўкраіны Тарас Мельнічук.
Таксама, паводле Мельнічука, Украіна выйшла з пратаколаў аб унясеньні зьмяненьняў і дапаўненьняў да пагадненьня, падпісаных 18 верасьня 2003 году ў Ялце і 25 лістапада 2005 году ў Маскве.
24 красавіка стала вядома, што Ўкраіна выйшла з 4 дамоваў, падпісаных у межах СНД (аб мадэрнізацыі цывільнай авіяцыі, аб стварэньні Міждзяржаўнай фінансава-прамысловай групы «Інтэрнавігацыя», аб узгодненым разьвіцьці міжнародных транспартных калідораў і аб гарманізацыі патрабаваньняў да дадатковага навучаньня і прафэсійнай кампэтэнтнасьці міжнародных аўтамабільных перавозчыкаў), а таксама спыніла дзеяньне пагадненьня аб супрацоўніцтве ў галіне дзяржаўнага выпрабаваньня і аховы гатункаў расьлін зь Беларусьсю.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Украіна скасавала яшчэ некалькі дамоў аб супрацы зь Беларусьсю і СНД. Што яны рэгуляваліЯкія яшчэ пагадненьні зь Беларусьсю дэнансавала Ўкраіна
Пасьля расейскага вайсковага ўварваньня, падтрыманага Аляксандрам Лукашэнкам і вайсковым кіраўніцтвам Беларусі, Украіна дэнансавала больш за 50 міжнародных дакумэнтаў, якія вызначалі супрацу зь Беларусьсю ў розных сфэрах — выйшла зь іх або спыніла іх дзеяньне. У тым ліку:
- аб узаемным прызнаньні і эквівалентнасьці дакумэнтаў аб адукацыі і вучоных званьнях;
- аб назіраньні ў пунктах пропуску на мяжы;
- аб супрацы зь Беларусьсю ў авіяцыйным пошуку і ратаваньні;
- аб паветраных зносінах;
- аб свабодным гандлі;
- аб узаемных пастаўках у 1995 годзе ўзбраеньня, вайсковай тэхнікі, іншых матэрыяльных сродкаў;
- аб аказаньні паслуг дзеля патрэбаў абароны і бясьпекі ад 1994 году;
- аб дадатковых мерах даверу і бясьпекі;
- аб правядзеньні сумесных навукова-дасьледчых і досьледна-канструктарскіх работ у галіне ўзбраеньня і вайсковай тэхнікі;
- аб узаемнай ахове правоў на вынікі інтэлектуальнай дзейнасьці, створаныя і прадэманстраваныя ў ходзе двухбаковага вайскова-тэхнічнага супрацоўніцтва;
- аб узаемадзеяньні ў сфэры геадэзіі, картаграфіі і дыстанцыйнага зандаваньня зямлі;
- аб супрацы ў сфэры дасьледаваньняў і выкарыстаньня касьмічнай прасторы ў мірных мэтах;
- аб супрацы памежных структураў і малым памежным руху;
- аб супрацы ў сфэры кіналёгіі;
- аб уніканьні двайнога падаткаабкладаньня;
- аб супрацы ў галіне моладзевай палітыкі;
- аб вытворчай і навукова-тэхнічнай каапэрацыі прадпрыемстваў і арганізацыяў абаронных галін прамысловасьці;
- аб вадаплаўстве па ўнутраных водных шляхах;
- аб узаемным прызнаньні і эквівалентнасьці дакумэнтаў аб адукацыі і навуковых званьнях;
- аб супрацы ў сфэры атэстацыі навуковых і навукова-пэдагагічных кадраў;
- аб супрацы ў сфэры навукі і тэхналёгіяў;
- аб супрацы ў сфэры стандартызацыі, мэтралёгіі і сэртыфікацыі;
- аб супрацы паміж міністэрствамі ўнутраных спраў (міжведамаснае пагадненьне зь Беларусьсю);
- аб сацыяльнай абароне працоўных мігрантаў.
Разам з тым украінскае кіраўніцтва заяўляе, што не зьбіраецца разрываць зь Беларусьсю дыпляматычныя адносіны, хоць у парлямэнце пэрыядычна абмяркоўваюць гэтае пытаньне.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларусь спыніла дзеяньне пагадненьня з Украінай аб узаемным прызнаньні дакумэнтаў аб адукацыі, якое ўжо страціла моц ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Украіна спыніла дзеяньне дамоваў зь Беларусьсю аб супрацы памежных абласьцей