Цэнтар новых ідэй прэзэнтаваў чарговую справаздачу пра рост рэпрэсій у Беларусі

Затрыманьні ў Беларусі. Архіўнае фота

Старшы дасьледчык Цэнтра новых ідэй (ЦНІ) Генадзь Коршунаў прэзэнтаваў другую справаздачу па даследаваньні «Барометр рэпрэсій у Беларусі» за першы квартал 2024 году.

З агучаных дадзеных вынікае, што рэпрэсіі ў Беларусі ўзмацняюцца і набываюць новыя формы.

  • Сытуацыя ў беларускіх месцах зьняволеньня пагаршаецца, што адмоўна адбіваецца на стане здароўя вязьняў (асабліва палітзьняволеным);
  • Улады павялічваюць сілы і магчымасьці сілавікоў у кантролі і сачэньні за беларусамі, прычым як афлайн (відэакамэры), так і анлайн (доступ для розных дадзеных без згоды грамадзян);
  • Працягваецца зьнішчэньня беларускіх НДА: за справаздачы квартал колькасьці (сама) ліквідаваных структур на 35% перавысіла паказьнік мінулага кварталу (агулам з 2020 году было зьнішчана болей за 1600 арганізацый);
  • Рэжым у Беларусі ўзмацняе высілкі дзеля разьмежаваньня беларускага грамадзтва — і зь гледзішча разнастайнага перасьледу беларусаў замежжа, і ў рэчышчы зьнішчэньня сувязяў паміж беларусамі на розных баках дзяржмяжы;
  • Травае інтрумэнтальнае выкарыстаньне экстыэкстрэміцкага заканадаўства. Падвышаюцца паказнікі прыросту значэньняў па структурах са статусам экстрэмісцкіх фармаванняў, па колькасьці судовых паседжаньняў па прызнаньні інфармацыйных крыніц экстрэмісцкімі матрэ’яламі, а таксама па колькасьці пазыцыяў, унесеных у Рэспубліканцкі сьпіс экстрэмісцкіх матэр’ялаў;
  • Агульная колькасьць затрыманых за першы квартал, склала 987 чалавек, што на 13% болей за папярэдні пэрыяд. Асноўная колькасьць затрыманьняў прыпала на студзень-люты; у першыню парчалі караць людзей за трыманьне «дапамогі салідарнасьці».
  • Трэнд 2023 году на дамінаваньне «адмінітратывак» над «крыміналкамі» зламаўся. Калі раней назіраўся паступовы рост адмінітрацыйнага перасьледу на фоне зьніжэньня колькасьці крымінальных справаў, то ў першым квартале гэтага году ЦНІ зафіксаваз злом трэнду: першы квартал 2024 году прынёс прырост і адміністратыўнага, і крымінальнага перасьледу беларусаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Вы вельмі моцна шкодзіце сваім сваякам». Лукашэнка прыгразіў беларусам замежжа рэпрэсіямі супраць іх родных і пазбаўленьнем маёмасьці

Пры гэтым ЦНІ адзначае, што практычна ўсе колькасныя зьвесткі, зьмешачаныя ў справаздачы, варты інтэрпрэтаваць як мінімальна магчымыя паказьнікі. У рэчаіснасьці лічбавыя характарыстыкі рэпрэсій у Беларусі будуць істотна вышэйшымі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 30 красавіка: КДБ затрымаў непаўналетніх за падрыхтоўку тэрактаў і «здраду радзіме»; асудзілі інжынэра «Менскэнэрга»
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 29 красавіка: затрыманьні ў Лідзе, Менску і Баранавічах. Сярод затрыманых былы палітвязень