У публікацыі адзначаецца, што Мікалай і Алена Шапашнікавы жылі ў Чэхіі пад выглядам палітычных эмігрантаў. Прытулак яны атрымалі на пачатку 1990-х, зьмяніўшы некалькі лягераў бежанцаў. Сям’я падала заяву на чэскае грамадзянства. Пры гэтым Шапашнікаў схаваў службу ў Афганістане, а Шапашнікава казала, што пры атрыманьні статусу бежанца здала свой украінскі пашпарт, хоць працягвала выкарыстоўваць яго для паездак у Расею і Ўкраіну.
На пачатку 2000-х гадоў Шапашнікаў падзяліўся сваімі ведамі ў галіне савецкай зброі зь Пятром Бернацікам, інжынэрам па адукацыі. Бернацік служыў тайным інфарматарам у аддзеле контравыведкі, які падтрымліваў цесныя сувязі з савецкімі Ўзброенымі сіламі, гаворыцца ў расьсьледаваньні.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Польскія спэцслужбы арыштавалі мужчыну, які нібыта хацеў дапамагчы расейцам арганізаваць замах на ЗяленскагаНайбуйнейшым бізнэсам Бернатыка па гандлі зброяй была група Imex, значная частка кліентаў якой знаходзілася ў тых рэгіёнах сьвету, дзе ўсё яшчэ выкарыстоўвалася зброя савецкіх часоў і патрабаваліся адпаведныя боепрыпасы. Шапашнікаў працаваў там мэнэджарам па разьвіцьці бізнэсу.
Алена Шапашнікава афіцыйна вяла свой бізнэс. Але, як сьцьвярджаецца ў расьсьледаваньні, яна была ўцягнутая ў працу Imex і кіравала дзеяньнямі свайго мужа ў прамой каардынацыі з кіраўніком вайсковай часткі 29155 ГРУ генэралам Андрэем Авяр’янавым.
Нягледзячы на даход прыкладна ў 650 даляраў на месяц, пара купіла нерухомасьць у Чэхіі і вілу ў Грэцыі. Нерухомасьць выкарыстоўвалася ГРУ як явачная кватэра, сьцьвярджаюць расьсьледавальнікі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Insider, CBS і Spiegel расказалі аб магчымай сувязі ГРУ і «гаванскага сындрому» ў амэрыканскіх дыпляматаўПаводле дадзеных The Insider, Шапашнікавы зьбіралі для выведнікаў інфармацыю, а таксама дапамагалі ў арганізацыі выбухаў на складах боепрыпасаў у Чэхіі і Баўгарыі. Акрамя таго, расьсьледавальнікі лічаць, што пара датычная да атручваньня баўгарскага гандляра зброяй Емяльяна Гебрэва.
Шапашнікавымі, як сьцьвярджаецца ў матэрыяле, нядаўна зацікавіліся чэскія сьледчыя. Пасьля гэтага Мікалай Шапашнікаў пачаў злоўжываць алькаголем, грэбаваў лекамі і памёр у лютым ад сардэчнага прыступу. Алена Шапашнікава жыве ў Грэцыі і заяўляе, што яе перасьледуюць «з прычыны расейскіх каранёў». Запыт на экстрадыцыю ў Чэхію Прага пакуль не падавала.