У гадавым вымярэньні (да сакавіка 2023-га) цэны на сельгаспрадукцыю ў саюзе вырасьлі на 7,3%.
У Армэніі і Расеі за мінулы месяц адзначана зьніжэньне цэнаў – на 5% (-13,7% тут і далей за 12 месяцаў) і на 0,8% (10,7%) адпаведна. У Казахстане цэны вырасьлі на 0,1% (-3,1%), у Беларусі – на 0,4% (-1,5%), Кіргізстане – на 1% (-0,4%).
Прадукцыя расьлінаводзтва ў сярэднім па ЭАЭС патаньнела на 1,6% (1,7%). У трох краінах у сакавіку цэны вырасьлі: у Кіргізстане – на 2,5% (0%), Беларусі – на 2,1% (6,7%), Казахстане – на 0,2% (-5,6%). У Расеі і Армэніі яны сталі ніжэйшыя на 2,1 працэнта (+3,2 працэнта) і на 10,3 працэнта (-26,6 працэнта) адпаведна.
Прадукцыя жывёлагадоўлі патаньнела ў ЭАЭС на 0,2% (11,2%). У чатырох краінах саюзу яе цана зьнізілася: у Армэніі – на 3% (-8,3%), Кіргізстане – на 0,5% (-0,9%), Расеі і Казахстане – на 0,1 %(15,2) і 4,3% адпаведна; у Беларусі ў сакавіку цэны не зьмяніліся (-3,7%).
Паводле зьвестак Нацыянальнага статыстычнага камітэту, у Беларусі вытворчасьць прадукцыі ў гаспадарках усіх катэгорый (сельгасарганізацый, фэрмэрскіх, насельніцтва) у студзені–сакавіку 2024 года ў бягучых цэнах склала 4 млрд 712,5 млн рублёў – у супастаўных цэнах на 6,8% больш, чым за аналягічны пэрыяд 2023 году.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Забараніць, дазволіць, зноў забараніць. Як Лукашэнка прайграе Польшчы ў «яблычных войнах» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У першым квартале Беларусь заняла 2-е месца ў Эўразійскім эканамічным саюзе па росьце цэн