ЗША дазволілі экспарт у Расею і Беларусь некаторых тыпаў мэдабсталяваньня

Ілюстрацыйнае фота

ЗША вывелі з-пад дзеяньня экспартных абмежаваньняў у дачыненьні да Расеі і Беларусі некаторыя віды мэдыцынскага абсталяваньня. Пра гэта піша ТАСС са спасылкай на Фэдэральны рэестар ЗША.

Як вынікае з афіцыйных дакумэнтаў, амэрыканскія ўлады пашырылі дзеяньне ліцэнзіі, якая дазваляе «экспарт, паўторны экспарт і перамяшчэньне [унутры краіны] некаторага мэдыцынскага абсталяваньня».

У ЗША прыйшлі да высновы, што гэта можа садзейнічаць «прасоўваньню амэрыканскіх інтарэсаў у сфэры нацыянальнай бясьпекі і зьнешняй палітыкі».

Дзеяньне ліцэнзіі распаўсюджваецца на Расею і Беларусь.

У апавяшчэньні адзначаецца, што гаворка ідзе аб мэдычным абсталяваньні, а таксама прымяняюцца ў ім «дэталях, кампанэнтах, аксэсуарах і асадках». Улады ЗША падкрэсьліваюць, што дзеяньне выключэньняў ня будзе распаўсюджвацца на дэталі і кампанэнты, якія могуць прымяняцца ў прамысловай сфэры або ВПК.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Прастой абсталяваньня, праблемы з пастаўкамі, расходнікамі», — дэпутатка  пра ўплыў санкцыяў на ахову здароўя Беларусі
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Хочаш жыць доўга — купляй нямецкі прэпарат». У Беларусі скардзяцца на дэфіцыт неабходных лекаў і закупляюцца на паўгода наперад