На сваім сайце полк адзначае, што шэраг байцоў вырашыў вылучыцца на выбары ў Каардынацыйную раду, не паведаміўшы пра гэта сваім камандзірам.
На тэрміновай нарадзе Рады камандзіраў з гэтай нагоды былі прынятыя рашэньні: полк ня ўдзельнічае ў гэтых выбарах і захоўвае за байцамі магчымасьць рэалізацыі ўласных палітычных інтарэсаў як фізычных асобаў пры ўмове сыходу з палку.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На выбары ў Каардынацыйную раду падалі 13 выбарчых сьпісаў«Зараз адбываюцца кансультацыі з украінскім бокам. Ніхто з ваяроў са сваёй пасады на дадзены момант ня вызвалены», — адзначаецца на сайце.
Таксама паведамляецца, што Рада камандзіраў дакладна ставіць прыярытэты: ва ўмовах ваеннага часу ў складзе УСУ полк Кастуся Каліноўскага мае сваёй місіяй найперш вызваленьне тэрыторыі Беларусі ад дыктатарскага рэжыму і ўплыву Крамля.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Галоўнае будзе расказана і паказана пасьля перамогі». Выйшла першая друкаваная гісторыя палка імя Каліноўскага