Гэта сёмы круг пекла.
Аляксандар Кабанаў, блогер, былы палітзьняволены:
«Атаварка там — адна базавая ў месяц на чалавека. Гэта катастрафічна мала. Увесь час ты знаходзісься ў камэры, выводзяць адзін раз за дзень на прагулку, на гадзіну. На працу не выводзяць».
Сьвятлана Ціханоўская, жонка палітвязьня, лідэрка дэмакратычных сілаў:
«Сяргей знаходзіцца ў зьняволеньні ўжо больш за тры гады. І ўвесь гэты час ён у адзіночнай камэры... З 9 сакавіка 2023 году няма ніякіх вестак. Больш за год не прымаюць грошы Сяргею, і я ня ведаю нават, ці ёсьць у яго зубная паста, туалетная папера, дзе ён гэта бярэ».
Аляксандар Ракіцкі, былы пракурор, прадстаўнік аб’яднаньня былых сілавікоў ByPOL:
«Жодзіна — самая новая турма, і там гэтыя ўмовы больш-менш нармальныя. Але з улікам адміністрацыі, то гэта, напэўна, самыя жорсткія ўмовы ўтрыманьня ў Беларусі ня толькі на сёньняшні дзень, гэта зь сярэдзіны 2000-х гадоў, можа і раней».
Ігар Макар, былы «алмазавец»:
«Калі мы прыяжджалі ў некаторыя турмы, нас выстройвалі ў калідоры ў дзьве шарэнгі, у нас тады былі дубінкі. Адчынялася камэра, называлі прозьвішча зьняволенага, „На выхад“ — і бегчы. Яны прабягалі, і мы іх усіх дубінкамі, хто як мог, так і зьбіваў. Потым яны курчыліся ад болю».
7 траўня, у аўторак, выйдзе шостая частка падкасту «Архіпэляг БЕЛАГ» — пра восьмы круг пекла, куды сьвядома кідаюць палітвязьняў: штрафныя ізалятары, перавод у памяшканьне камэрнага тыпу, катаваньні за кратамі, сьвядомае неаказаньне мэдычнай дапамогі, сьмерці палітвязьняў.
Падкаст «Архіпэляг БЕЛАГ». Дзе глядзець і слухаць
Гэта падкаст Ганны Соўсь пра тое, як Беларусь паступова ператвараюць у турму.
У сямі частках візуалізаванага падкаста «Архіпэляг БЕЛАГ» мы пройдзем праз усе кругі пекла карнай сыстэмы рэжыму Лукашэнкі — затрыманьне, «суткі», сьледзтва, хатнія арышты, «хімію», этапы, калёніі, турмы і жыцьцё пад наглядам па вызваленьні. У гэтым нам дапамогуць былыя палітзьняволеныя, былыя сілавікі, праваабаронцы, а таксама нобэлеўская ляўрэатка Сьвятлана Алексіевіч.
Мы раскажам, як пабудаваны «Архіпэляг БЕЛАГ» знутры, на чым ён трымаецца, якія людзі там працуюць, на чый загад палітвязьняў катуюць і даводзяць да сьмерці. У падкасьце вы пачуеце парады былых палітвязьняў, былых сілавікоў і праваабаронцаў, як прайсьці «Архіпэляг БЕЛАГ» з найменшымі стратамі для псыхічнага і фізычнага здароўя.
Візуалізацыю падкасту разам з намі рабілі былыя палітзьняволеныя — Марыя Каленік, Лявон Халатран, Віктар Пархімчык, Анастасія Булыбенка, Натальля Карнеева і яшчэ некалькі чалавек, якія пажадалі захаваць ананімнасьць.
Your browser doesn’t support HTML5
Новыя выпускі падкасту выходзяць кожны аўторак ад 2 красавіка на YouTube-канале Свабоды і асноўных падкаст-плятформах.
Як глядзець на YouTube
Падпішыцеся на наш YouTube-канал Радыё Свабода, каб не прапусьціць ніводнага выпуску.
Як слухаць падкаст
Калі вам зручней слухаць, а не глядзець, наш праект дасяжны на асноўных падкаст-плятформах. Выберыце тую, якая падыходзіць менавіта вам.
Чароўная спасылка — клікнуўшы на яе, вы аўтаматычна трапіце на адну з папулярных плятформаў.