Выгадныя дзяржаўныя кантракты, заключаныя зь ценявой фірмай Ultimo Group Limited, паказваюць, як набліжаныя да ўладаў людзі, у тым ліку сваякі прэзыдэнта Ўзбэкістану Шаўката Мірзіёева і іх паплечнікі, атрымліваюць прыбытак ад таго, што крытыкі называюць паўсюдным кумаўством на самых высокіх узроўнях узбэцкага ўраду.
Так, расьсьледаваньне ўзбэцкай службы Радыё Свабода выявіла, што партнэры зяця Мірзіёева былі зьвязаныя з Ultimo Group, практычна невядомай кампаніяй, якая атрымала дзяржаўны кантракт на продаж прыроднага газу па завышанай цане на суму ня менш як 36 мільёнаў даляраў узбэцкаму цэмэнтаваму гіганту Qizilqumsement, які ў той час належаў дзяржаве, нягледзячы на адсутнасьць адпаведнай бізнэс-дакумэнтацыі.
Дакумэнты, атрыманыя журналістамі, таксама паказваюць, што Ultimo Group атрымала больш за 66 мільёнаў даляраў ад дзяржаўнай газатранзытнай манаполіі «Узтрансгаз» і што кампанія імпартавала амаль 1 мільярд кубамэтраў газу з Туркмэністану.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: З Карымавым ня ладзілі, зь Мірзіёевым — наадварот. Чым адметны візыт Лукашэнкі ва ЎзбэкістанРасьсьледаваньне высьветліла, што Ultimo Group зьвязаная зь сеткай кампаній, якімі кіруюць партнэры зяця Мірзіёева Атабека Ўмарава, спартовага кіраўніка і намесьніка начальніка службы бясьпекі Мірзіёева. Умараў жанаты з дачкой Мірзіёева Шахназэ.
Цэнтральная фігура ў гэтай сетцы — Азізджон Камілаў, давераная асоба Ўмарава, які займае пасаду кіраўніка Фэдэрацыі дзюдо Ўзбэкістану і намесьніка кіраўніка Алімпійскага камітэту краіны.
Умарава таксама многія лічаць закулісным пасярэднікам сярод палітычнай і эканамічнай эліты Ўзбэкістану.
Нягледзячы на свае раптоўныя і зьяўленьне, і прыбыткі, Ultimo Group застаецца карпаратыўным «фантомам». У кампаніі няма дзейнага вэб-сайту або агульнадаступнага профілю, яе саўладальнік — пэнсіянэр бяз бачнага досьведу вядзеньня бізнэсу.
Радыё Свабода зьвярнулася па камэнтары да Ўмарава, Ultimo Group і некалькіх урадавых установаў Узбэкістану, але ніводная зь іх не адказала своечасова для публікацыі. У офісе Мірзіёева таксама не адказалі на запыты журналістаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларусь і Ўзбэкістан хочуць стварыць супольную кампанію для ўзаемнага гандлюСакрэтная газавая ўгода
Ultimo Group афіцыйна зарэгістравалі ў сталіцы Узбэкістану Ташкенце ў сакавіку 2021 году ў жылой кватэры.
Яе заснавальнікамі сталі Дыльёр Каюмаў, які быў удзельнікам групы ўзбэцкіх эмігрантаў — прыхільнікаў прэзыдэнта, і Тухфат Анвархуджаеў, чый бацька служыў у службе дзяржаўнай бясьпекі Ўзбэкістану.
Прыкладна празь месяц пасьля свайго заснаваньня Ultimo Group падпісала кантракт аб дзяржаўных закупках з Qizilqumsement, 86% якой на той момант належала дзяржаве, хоць журналісты не змаглі знайсьці ніякіх запісаў пра іншыя прапановы па гэтым кантракце.
Аналіз кантракту, праведзены Радыё Свабода, паказаў, што кошт кантракту на пастаўкі газу склаў ня менш за 36 мільёнаў даляраў і што Qizilqumsement, які з таго часу быў прыватызаваны, магчыма, заплаціў 50-працэнтную прэмію звыш стаўкі, якую ён мог бы атрымаць ад дзяржавы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Надзеі Пуціна і страхі Лукашэнкі. Як ажываюць прывіды загінулых імпэрыйЧаму Qizilqumsement пераплачвае за набыцьцё газу ў пасярэдніка, застаецца незразумелым, асабліва ўлічваючы пастанову ўраду ад 2019 году, што «Узтрансгаз» стаў адзіным прамым пастаўшчыком прыроднага газу ключавым спажыўцам. Пісьмовыя запыты ў Qizilqumsement, «Узтрансгаз» і Ultimo Group на момант публікацыі засталіся без адказу.
«Узтрансгаз» таксама зрабіў як мінімум 8 банкаўскіх пераводаў на агульную суму $66,6 мільёна на карысьць Ultimo Group у пэрыяд са студзеня па верасень 2022 году, як паказваюць банкаўскія дакумэнты, у адпаведнасьці з камісійным пагадненьнем, падрабязнасьці якога застаюцца схаванымі ад грамадзкасьці.
Паводле аналізу Радыё Свабода, з улікам больш як 955 мільёнаў кубічных мэтраў прыроднага газу, імпартаванага Ultimo Group з суседняга Туркмэністану, кампанія ўдзельнічала ва ўгодах з прыродным газам на агульную суму амаль 200 мільёнаў даляраў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ва Ўзбэкістане за крытыку кіраўніка дзяржавы блогераў саджаюць у турму і адпраўляюць у псыхіятрычныя лякарніЗьнікненьне
Няма ніякіх доказаў таго, што Ultimo Group вяла якую-небудзь дзейнасьць на газавым рынку Ўзбэкістану на працягу апошніх 18 месяцаў пасьля заключэньня першых выгадных дзяржаўных кантрактаў.
Акцыянэр-заснавальнік Каюмаў, які не адказаў на пісьмовы запыт журналістаў, адпраўлены яму ў Instagram, перадаў уласныя 50% акцый кампаніі сваёй 67-гадовай маці, у якой раней не было дзелавога досьведу.
Другі акцыянэр-заснавальнік, Анвархуджаеў, якога сфатаграфавалі разам з Камілавым, захаваў сваю 50-працэнтную долю ў Ultimo Group.
Ён адмовіўся даць інтэрвію Свабодзе, але сказаў, што адкажа на пісьмовыя пытаньні пра Ultimo Group.
Вэб-сайт Ultimo Group Limited застаецца ў стадыі распрацоўкі больш як 3 гады пасьля яго заснаваньня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ЦВК Узбэкістану паведаміў, што на датэрміновых выбарах перамог дзейны прэзыдэнт. Яго тэрміны ва ўладзе «абнуліліся» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чым падобныя і чым розныя Лукашэнка і ўзбэцкі прэзыдэнт Мірзіёеў?