Дата дня
24 красавіка 1982 году ў Менску беларуская палітычная і грамадзкая актывістка, а таксама прафэсійная музыкантка (флейтыстка), палітзьняволеная Марыя Калесьнікава.
Падчас выбарчай кампаніі 2020 году ў Беларусі Калесьнікава была адной з кіраўнікоў штабу Віктара Бабарыкі. У верасьні 2020-га сілавікі спрабавалі выдварыць яе з краіны, але на мяжы яна парвала свой пашпарт. У выніку Марыю абвінавацілі ў «змове з мэтай захопу ўлады» і асудзілі на 11 гадоў калёніі. Таксама яна знаходзіцца ў сьпісе асобаў, якія, на думку беларускіх уладаў, «датычныя да тэрарыстычнай дзейнасьці».
Ужо больш за год блізкія Калесьнікавай ня маюць вестак ад яе.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Не хацелі нават памераць ціск». Што вядома пра стан Марыі Калесьнікавай
Таксама ў гэты дзень
1800 — прэзыдэнт ЗША Джон Адамс заснаваў Бібліятэку Кангрэсу, вылучыўшы 5000 даляраў на закуп кніг.
24 красавіка 1915 году турэцкія ўлады пачалі масавыя забойствы, арышты і дэпартацыю армянскай інтэлігенцыі Канстантынопалю. Пазьней гэтая дата стане Днём памяці ахвяраў генацыду армянаў у Асманскай імпэрыі 1915–1923 гадоў.
1981 — адбылася прэзэнтацыя першага пэрсанальнага кампутара.
У гэты дзень нарадзіліся
1889 — Юры Сабалеўскі, беларускі грамадзка-палітычны дзяяч, публіцыст.
1900 — Аркадзь Моркаўка, беларускі паэт.
1936 — Вера Рыч, ангельская паэтка і перакладчыца з украінскай і беларускай моваў. Дзякуючы ёй па-ангельску загучала паэзія Янкі Купалы, Якуба Коласа, Натальлі Арсеньневай, Максіма Багдановіча, Алеся Гаруна, Зьмітрака Бядулі, Цёткі, Ларысы Геніюш, Ніла Гілевіча, Уладзімера Някляева.
1944 — Зянон Пазьняк, беларускі палітык, грамадзкі і культурны дзяяч.
1977 — Сяргей Балахонаў, беларускі пісьменьнік.
1982 — палітзьняволеная Марыя Калесьнікава.
У памяці
2014 — памёр Тадэвуш Ружэвіч, польскі паэт і драматург.