Падчас сваёй спартовай кар’еры гэты бразылец быў у адной камандзе зь вялікім чэмпіёнам, немцам Міхаэлем Шумахерам.
Былы бразыльскі гоначнік Рубінс Барыкелу далучыўся да каманды беларускай IT-кампаніі Softswiss у ролі незалежнага дырэктара па Лацінскай Амэрыцы, паведаміла сайт кампаніі.
На сваёй пасадзе Рубінс выступіць дарадцам у рэгіянальнай бізнэс-культуры і камунікацыі з партнэрамі на месцах, а таксама будзе павышаць дасьведчанасьць аб індустрыі онлайн-забаваў у лацінаамэрыканскім рэгіёне.
Softswiss вядомая сваёй працай у сфэры гульняў з крыптавалютай — яна стварыла рашэньне для працы з крыптавалютамі ў сфэры онлайн-забаў.
Барыкелу — адзін з найбольш вядомых гоначнікаў плянэты ў 90-х і нулявых гадах. Ён двойчы быў віцэ-чэмпіёнам «Формулы-1» у 2002 і 2004 гадах і бронзавым прызэрам у 2001 і 2009 гадах.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Польскія ІТ-кампаніі дамагаюцца вяртаньня візавых ільгот беларускім айцішнікам ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Беларусі плянуюць стварыць уласны інтэрнэт-аглядальнік і апэрацыйную сыстэму