У Літве пачаліся маштабныя нацыянальныя вучэньні «Перуновы грымоты – 2024» (Perkūno griausmas 2024) з удзелам больш як 10 тысяч вайскоўцаў-рэзэрвістаў, а таксама прадстаўнікоў тэрытарыяльнай абароны і ўстаноў самакіраваньня.
«22 красавіка пачынаюцца адны з найбольш маштабных нацыянальных вучэньняў Perkūno griausmas 2024, у якіх Узброеныя сілы Літвы і ўсе дзяржаўныя інстытуты будуць трэнавацца для пераходу зь мірнага часу на ваенны, праходзячы ўсе этапы і пасьлядоўна выконваючы ўсе неабходныя дзеяньні», — адзначаецца ў афіцыйным паведамленьні.
У межах гэтых вучэньняў, якія завершацца 10 траўня, адбудуцца яшчэ чатыры манэўры. У іх будуць удзельнічаць 4 тысячы літоўскіх вайскоўцаў, прадстаўнікі Зьвязу літоўскіх стралкоў (ваенізаваная арганізацыя, аналяг тэрытарыяльнай абароны. — РС) і мясцовага самакіраваньня. У Вільні і ў Коўне, каб адпрацаваць рэальныя дзеяньні працы камэндатур ва ўмовах ваеннага часу, будзе ўводзіцца камэнданцкі час.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Сувальскім калідоры стартавалі сумесныя вайсковыя манэўры Польшчы і Літвы21–26 красавіка Ўзброеныя сілы Літвы і Польшчы праводзяць супольныя тактычныя вучэньні «Адважны грыфон» у раёне Сувальскага калідору. У іх таксама возьмуць удзел падразьдзелы войскаў ЗША і Партугаліі.
Літва задзейнічае ў мерапрыемствах 1,5 тысячы вайскоўцаў пяхотнай брыгады «Жэмайція» ім. Яна Хадкевіча. Вучэньні прадугледжваюць «абарончыя сцэнары ў адпаведнасьці з двухбаковым літоўска-польскім „Аршанскім плянам“».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Вайскоўцы Літвы і Польшчы ўзаемадзейнічаюць у межах пляну абароны Сувальскага калідору. Яго назвалі «Аршанскі плян»