Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Сувальскім калідоры стартавалі сумесныя вайсковыя манэўры Польшчы і Літвы


Вайскоўцы ў Сувальскім калідоры, архіўнае фота
Вайскоўцы ў Сувальскім калідоры, архіўнае фота

Акрамя вайскоўцаў дзьвюх краін у вучэньнях бяруць удзел прадстаўнікі яшчэ адной краіны Эўразьвязу і ЗША.

Узброеныя сілы Літвы і Польшчы 21 красавіка пачалі сумесныя тактычныя вучэньні «Адважны грыфон» у раёне Сувальскага калідору, паведаміла інфармацыйнае агенцтва Позірк са спасылкай на літоўскае агенцтва BNS.

У вучэньнях, якія будуць праходзіць да 26 красавіка, таксама возьмуць удзел падразьдзелы войскаў ЗША і Партугаліі, адзначае партал lrt.lt.

Літва задзейнічае ў мерапрыемствах 1,5 тыс. вайскоўцаў пяхотнай брыгады «Жэмайція» ім. Яна Хадкевіча. Вучэньні прадугледжваюць «абарончыя сцэнары ў адпаведнасьці з двухбаковым літоўска-польскім „Аршанскім плянам“», гаворыцца ў паведамленьні.

Падкрэсьліваецца, што гэты плян падрыхтаваны ў 2022 годзе, частка яго засакрэчаная.

Пры гэтым, як паведамляе выданьне, у Літве працягваюцца вучэньні «Удар мяча», арганізаваныя Ўзброенымі сіламі ЗША.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG