У кіроўнай партыі PAS заявілі, што малдаўскім палітыкам «сорамна» знаходзіцца ў Маскве падчас расейскага поўнамаштабнага ўварваньня ва Украіну.
Блёк Шора будзе рыхтавацца да выбараў прэзыдэнта Малдовы і рэфэрэндуму аб уступленьні ў Эўразьвяз, піша «Коммерсант».
Сам алігарх назваў зьезд, які прайшоў 21 красавіка ў адным з маскоўскіх гатэляў, як «мерапрыемства, прысьвечанае абʼяднаньню малдаўскай апазыцыі». У кіраўніцтва новага палітычнага блёка акрамя Шора ўвайшлі кіраўніца Гагаузіі, аўтаномнай тэрытарыяльнай адзінкі ў складзе Малдовы, Яўгенія Гуцул і дэпутат малдаўскага парлямэнта Марына Таўбер.
Шор заявіў, што бачыць альтэрнатыву ў сяброўстве і партнэрстве з Расеяй. Лідэр забароненай у Малдове партыі таксама заявіў, што збліжэньне з ЭЗ пры цяперашняй уладзе не прынясе карысьці малдаўскаму народу, паколькі Эўропай «сёньня кіруюць узурпатары і непрафэсіяналы».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Эўразьвязе інфляцыя істотна ніжэйшая, чым у Беларусі, дзе цэны кантралюе дзяржава