Рашэньне 15 красавіка прыняў суд Ленінскага раёна Магілёва, піша «Вясна».
У сьпіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў» унесьлі кнігі Віктара Суворава «Дзень „М“. Калі пачалася Другая Сусьветная вайна» і «Ледакол. Хто пачаў Другую сусьветную вайну?».
У студзені «экстрэмісцкай» прызналі кнігу гэтага ж пісьменьніка «Бяру свае словы назад».
Акрамя таго, у сьпіс, па рашэньня суду Ленінскага раёна Магілёва, унесьлі сацыяльныя сеткі Дзьмітрыя Балкунца, старонкі ў «Аднаклясьніках» Вольгі Карач і арганізацыі «Наш дом», тэлеграм-каналы і чаты «Хроника Антивоенного Движения», «Будни свинопаса», «Resistance Chat», «Гродно Фолюш», «Гродно Вишневец», «Гродна/Валанцёры» і іншыя.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Выданьне Reform.by трапіла ў сьпіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Беларусі прызналі «экстрэмісцкім» зьмест друкаванага выданьня «Автодайджест»