Паводле сьледзтва, абвінавачаны працаваў пакавальнікам, «цікавіўся становішчам у краіне». Пасьля пачатку вайны ва Ўкраіне ён нібыта «сачыў за дзеяньнямі салдат УСУ і стаў шукаць магчымасьць узяць удзел у баявых дзеяньнях супраць расейскага войска».
«Летась у сакавіку падазраваны спрабаваў незаконна перасекчы дзяржмяжу і трапіць на тэрыторыю Ўкраіны, за што быў прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасьці. Аднак ад сваёй ідэі ён не адмовіўся і працягваў прадумваць іншыя спосабы ўступленьня ў шэрагі УСУ», — гаворыцца ў паведамленьні сілавога ведамства.
У СК заявілі, што пазьней мужчына зьвярнуўся ў пасольства Ўкраіны з просьбай прыняць яго на службу добраахвотнікам, але яму адмовілі. Пазьней затрыманы нібыта напісаў у «спэцыялізаваны чат-бот у Telegram», дзе яму абяцалі дапамагчы з выездам і атрыманьнем украінскага грамадзянства за «дывэрсію» ў Беларусі. Паводле інфармацыі СК, паколькі «ўвасабленьне задуманага адкладалася, фігурант вырашыў дзейнічаць праз Польшчу». Урэшце яго затрымалі беларускія сілавікі.
Цяпер мужчыну інкрымінуюць ч. 1 арт. 13 і ч. 1 арт. 361-3 КК Беларусі (падрыхтоўка да ўдзелу на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фармаваньні). Яго ўзялі пад варту.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сілавікі затрымалі былога палітвязьня па падазрэньні ў здрадзе дзяржаве ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ГУБАЗіК заявіў, што «адпрацоўвае сувязі» байцоў палка Каліноўскага са сваякамі і знаёмымі ў Беларусі