У адказе з подпісам намесьніка старшыні Чашніцкага райвыканкаму абяцаюць дадаць беларускую мову на шыльды і зрабіць іх двумоўнымі.
«Для замены расейскамоўных вулічных шыльдаў, паказальнікаў, адрасоў і напрамкаў неабходна вырабіць гэтыя паказальнікі з дубляваньнем на беларускай мове. У тэрмін да 01.05.2024 году ўсе вышэйназваныя паказальнікі будуць замененыя», — адказалі ў Чашніцкім райвыканкаме і паабяцалі дадаткова праінфармаваць актывістаў пра замену паказальнікаў.
«Мы задаволеныя. Гэта апэратыўны і зьмястоўны адказ. Чакаем ад іншых. Такі звароты да чыноўнікаў будзем далей працягваць», — пракамэнтаваў Свабодзе Ігар Случак.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Мы не маглі карыстацца карткамі, тэлефонамі, аўта, часам нават сваімі імёнамі». Гісторыя падпольнага жыцьця Нагорнай і Случака. ВІДЭАІгар Случак і Аліна Нагорная — моўныя актывісты, сузаснавальнікі ініцыятывы «Ўмовы для мовы». Яны нават выдалі дапаможнік пра абарону моўных правоў з адпаведнай назвай — «Абаронім мову!».
Ігар Случак — юрыст, аўтар тысяч зваротаў у дзяржаўныя і прыватныя ўстановы з просьбай паважаць і выкарыстоўваць беларускую мову ў справаводзтве.
У кастрычніку 2023 году сям’ю абаронцаў беларускай мовы Аліны Нагорнай і Ігара Случака эвакуавалі зь Беларусі. Сужэнцы вырашылі пакінуць радзіму, калі іхныя акаўнты ў сацыяльных сетках прызналі «экстрэмісцкімі». Перад гэтым два з паловай гады сям’я хавалася. Яны выехалі са свайго вясковага дома, мянялі патаемныя месцы жыхарства, не карысталіся сваімі SIM-карткамі, асьцярожна наведвалі нават лекараў, не маглі аддаць дзяцей у садок.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Юрыст Ігар Случак выдаў кнігу «10 стагодзьдзяў дзяржаўнасьці і дыскрымінацыі беларускай мовы» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ігар Случак дамогся: на бутэльках Coca-Cola зьявіцца беларуская мова ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Да Дня роднай мовы выйшла аўдыёкніга «Мова 404» Аліны Нагорнай