Гуманітарныя фонды абвясьцілі акцыю «Падорым дзецям палітвязьняў летнія вакацыі»

Малюнкі палітвязьняў зь лістоў сваякам, сайт Prisonart.spring96.org

Традыцыйная дзіцячая акцыя сёлета ладзіцца праектам «Хуткая гуманітарная дапамога», куды ўваходзяць Фонды BYSOL, By_Help, «Страна для жизни», Dissidentby i Асацыяцыя беларускага бізнэсу за мяжой (ABBA).

Збор перад вакацыямі, гаворыцца ў прэсавым рэлізе фонду BYSOL, накіраваны на тое, каб беларусы не пачуваліся пакінутымі.

Таксама ў рэлізе сьцьвярджаецца, што за ўсю гісторыю дзіцячых акцый на сайце BYSOL было падтрымана больш за 1600 заявак. Па выніках акцыі на кожнае дзіця да 16 гадоў будзе выплачаная дапамога памерам 100 эўра. Заяўкі будуць прымацца па 19 траўня ўключна.

Міжнародны дзень абароны дзяцей адзначаецца штогод 1 чэрвеня. Цягам чатырох апошніх гадоў перад гэтым днём стартуе акцыя для дзяцей палітвязьняў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Асацыяцыя палітвязьняў Беларусі падзякавала суграмадзянам за падтрымку
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: BySol за тыдзень сабраў звыш 20 тысяч эўра на калядныя падарункі дзецям палітвязьняў

ХХХ