Як адзначаецца ў апублікаваным рашэньні, санкцыі ўводзяцца ў дачыненьні да «асобаў, якія маюць дачыненьне або зьяўляюцца саўдзельнікамі адвольных арыштаў і затрыманьняў, жорсткасьці, запалохваньня і празьмернага прымяненьня сілы ў дачыненьні да беларусаў, якія пратэставалі супраць фальсыфікацыі выбараў, а таксама жорсткага абыходжаньня зь імі пасьля таго, як яны былі асуджаныя паводле ілжывых абвінавачваньняў і зьняволеныя ў турму».
У санкцыйны сьпіс уключаныя:
- Руслан Машадзіеў, начальнік папраўчай калёніі (ВК) № 1, Наваполацак, Віцебская вобласьць;
- Сяргей Карчэўскі, начальнік рэжымнай часткі папраўчай калёніі № 17, Шклоў, Магілёўская вобласьць;
- Сьвятлана Бандарэнка, судзьдзя Вярхоўнага суда;
- Раман Бізюк, старшы памочнік пракурора Маскоўскага раёна Менску;
- Андрэй Тарасевіч, судзьдзя суда Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласьці;
- Ганна Асіпенка, судзьдзя суда Бабруйскага раёна і горада Бабруйска, Магілёўская вобласьць;
- Сяргей Масьлюкоў, начальнік выхаваўчай калёніі, Бабруйск;
- Яўген Бубіч, начальнік папраўчай калёніі № 2, Бабруйск;
- Юры Васілевіч, начальнік папраўчай калёніі № 14, Навасады, Барысаўскі раён, Менская вобласьць;
- Аляксандар Карніенка, былы начальнік папраўчай калёніі № 17, Шклоў, Магілёўская вобласьць;
- Андрэй Пальчык, былы начальнік папраўчай калёніі № 1, Наваполацк;
- Аляксандар Кароль, старшы пракурор аддзела Генэральнай пракуратуры;
- Міхаіл Мурашкін, былы намесьнік начальніка міліцыі — начальнік міліцыі грамадзкай бясьпекі Жодзінскага ГАУС Менскага раёну;
- Мікалай Максімовіч, намесьнік начальніка міліцыі грамадзкай бясьпекі УУС Менскага аблвыканкаму;
- Валянціна Зянкевіч, судзьдзя Мінскага гарадзкога суда;
- Зінаіда Балабалава, судзьдзя суда горада Наваполацка, Віцебская вобласьць;
- Галіна Кніжонак, судзьдзя суда Мазырскага раёна Гомельскай вобласьці;
- Ганна Лявусік, судзьдзя суда Ленінскага раёна Горадні;
- Генадзь Кудласевіч, судзьдзя суда Іванаўскага раёна Берасьцейскай вобласьці;
- Іна Паўлоўская, судзьдзя суда Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы, Берасьцейская вобласьць;
- Дзьмітры Бубенчык, судзьдзя суда Гомельскага раёна.
Санкцыі накладаюць забарону на ўгоды з названымі асобамі, забараняючы грамадзянам у Канадзе і канадцам за межамі краіны займацца любой дзейнасьцю, зьвязанай з маёмасьцю пералічаных асобаў, надаваць ім фінансавыя ці зьвязаныя зь імі паслугі.
Таксама пералічаным асобам забаронены ўезд у Канаду.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Канада пашырыла санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі- Паводле інфармацыі на сайце канадзкага ўрада, цяпер пад санкцыямі Канады знаходзіцца 211 фізычных і 71 юрыдычная асоба зь Беларусі, якія маюць дачыненьне да парушэньня правоў чалавека ў Беларусі або да расейскай агрэсіі ва Ўкраіне.
- 14 красавіка пачаўся візыт у Канаду беларускай дэмакратычнай лідэркі Сьвятланы Ціханоўскай.