Аляксандар Фруман дагэтуль спрабуе прыцягнуць да адказнасьці сілавікоў, якія катавалі яго і зьдзекаваліся падчас затрыманьня ў жніўні 2020 году ў Менску.
Глядзіце размову на відэа цалкам
Тут фрагмэнты размовы
Пра ноч ноч з 13 на 14 красавіка, калі сотні іранскіх бесьпілётнікаў і ракет паляцелі на Ізраіль
— Я быў у арміі. Знаходжуся на Галянскіх вышынях. Увечары прыйшло паведамленьне, што наша база — адзін з пунктаў, якія Іран выбраў для атакі. Мы правялі плянавую эвакуацыю, зьехалі на больш бясьпечныя базы. Сачылі праз інтэрнэт як і ўсе ізраільцы. У 10–11 вечара навінавыя парталы паведамілі, што пачалася атакі і паляцелі бесьпілётнікі і ракеты. Мы палічылі ў галаве: плюс дзьве гадзіны — гэта будзе тут. Праз паўтары гадзіны была паветраная трывога, мы ўсе схаваліся ў бункеры. Гэта даволі глыбокае месца, дзе мы правялі ўсю ноч. Туды даходзіў вайфай, і мы сачылі за тым, што адбываецца. Калі выходзілі пакурыць, то бачылі некалькі зьбіцьцяў крылатых ракетаў (яны празь дзьве гадзіны даляцелі). Бесьпілётнікі — ніводзін не даляцеў да Ізраілю. Усе былі зьбітыя, дзякуй богу. Даволі звычайная армейская ноч, але з такім нюансам. Я быў дакладна перакананы, што Ізраіль справіцца з гэтай атакай. Нешта можа і здарыцца нязначнае. Упэўненасьці дадавала тое, што ізраільцяне добра слухаюць службу тылу і падчас сур’ёзных заварухаў хаваюцца ў бамбасховішчы, таму не было адчуваньня, што адбудзецца нешта жахлівае і пачнецца глябальная вайна. Ня быў зразумелы толькі маштаб — будзе 10 ці 100 ракетаў. Яны не даляцелі нават да тэрыторыі Ізраілю. Я меркаваў, што яны даляцяць да межаў і паціху з тэрыторыі Ізраілю іх будуць зьбіваць па меры набліжэньня. Але нашы хаўрусьнікі ярданцы, брытанцы, амэрыканцы, французы практычна 80% ракет зьбілі. Вялікі ім дзякуй.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Зьбіраць зьвесткі я пачаў яшчэ за кратамі». Ізраільцянін апублікаваў расьсьледаваньне сваіх катаваньняў у менскім РУУСЧаму пайшоў добраахвотнікам у войска Ізраілю
— Калі 7 кастрычніка напаў ХАМАС на Ізраіль, мяне ўжо вызвалілі ад рэзэрвісцкай службы. Яна да 40 гадоў, а мне ўжо за 40. Тады немагчыма было сядзець дома. Я пазваніў у войска і сказаў, што гатовы быць добраахвотнікам, калі ёсьць патрэба ў маіх паслугах. Расказаў, што рабіў у войску, і празь некалькі дзён мне пазванілі і сказалі прыяжджаць. Потым я быў на мяжы зь Лібанам 110 дзён, выконваў баявыя задачы, потым мяне адпусьцілі на два месяцы дадому, потым зноў прызвалі. У траўні павінен вярнуцца дадому, але падзеі няясна разьвіваюцца.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Для мяне ўсе беларусы — у небясьпецы», — пацярпелы ад катаваньняў сілавікоў грамадзянін ІзраілюЯк бачыць магчымае разьвіцьцё і разьвязаньне блізкаўсходняга канфлікту
— У Эўропе электаральны год, у ЗША электаральны год. Ніхто ня хоча лішняй шуміхі. Амэрыка, ЭЗ ціснуць на Ізраіль, каб гэта ўсё паціху заканчвалася. Канечне, Ізраіль — незалежная, сувэрэнная краіна, яна будзе прымаць рашэньні, як лічыць патрэбным, але цяжка не лічыцца зь меркаваньнем сусьветнай супольнасьці, тым больш такой уплывовай, як ЗША і ЭЗ. Мне падаецца, што паціху будзе пераходзіць да затушэньня канфлікту, але ён можа ўзгарэцца за адзін дзень, за адну сэкунду. Нашаму прэмʼеру выгадна ў палітычным сэнсе працягваць гэтую вайну, а ягоным канкурэнтам — каб былі выбары, а выбары рэальныя толькі пасьля вайны. Вельмі цяжкае пытаньне. Я прыхільнік таго, каб сесьці і дамаўляцца арабскім лідэрам, амэрыканскім лідэрам, габрэйскім лідэрам. Практыка паказвае, што толькі мірныя дамоўленасьці могуць прывесьці да спакою. У нас зь Ярданіяй мірная дамова, і, як вынік, ярданцы дапамагаюць нам, калі нас атакуюць іранцы. Гэта ж працуе, мы пасябравалі, мы можам быць адзін аднаму карысныя і эканамічна, і стратэгічна, і ў ваенным сэнсе. У гэтым будучыня. Будучыня — у нармалізацыі адносінаў Ізраілю з усім сьветам.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ізраільцянін, які перажыў катаваньні з боку сілавікоў у Менску, падаў заяву ў паліцыю ІзраілюПра жнівень 2020 у Беларусі і кастрычнік 2023 у Ізраілі
— Ня ведаю, ці можна гэта параўноўваць. Я ня вельмі палахлівы чалавек. Мне не было страшна ў Менску, калі мяне арыштавалі. Ад зьдзіўленьня я не адчуваў і болю. Не было часу спалохацца. Была і думка, што я ж замежнік, была надзея, што адпусьцяць і я раскажу ўсяму сьвету, што бачыў і перажыў. Я не кантраляваў сытуацыю, але мой мозг казаў мне, што ўсё будзе ў парадку.
Што да кастрычніка 2023 году, то гэта быў татальны шок. Да абеду я ня мог зразумець, што, як і чаму адбываецца. Пры тым, што я служыў у сэктары Газа, ведаў розныя нюансы. Быў ня страх, а разгубленасьць і жаданьне як мага хутчэй падключыцца і быць шрубкаю ў сыстэме, якая дапаможа Ізраілю перамагчы. А ноч нападу Ірану? Рэпатрыянты, якія нядаўна прыбылі, палохаліся, але больш страху наганялі напярэдадні, чым калі атака адбылася. Я ўспрымаў даволі спакойна. Мяне больш непакоіць, якая будзе рэакцыя Ізраілю. Чакаем, бо будзе зразумела, што нас чакае далей — працяг, новая фаза, ці мы на гэтым завяршаем гісторыю з Іранам і чакаем наступнай сэсіі, што абавязкова здарыцца. Тут Блізкі Ўсход. Інакш не адбываецца.
«ПіК Свабоды»
«ПіК Свабоды» — гэты штодзённая YouTube-праграма і падкаст, у якой журналісты Свабоды абмяркоўваюць галоўную падзею дня з палітыкамі, грамадзкімі дзеячамі, экспэртамі і аналітыкамі. Вострыя пытаньні і актуальныя камэнтары пра важныя падзеі для Беларусі і беларусаў.
Як глядзець на YouTube
Падпішыцеся на наш YouTube-канал «Свабода Premium», каб не прапусьціць ніводнага выпуску.
Як слухаць падкаст
Калі вам зручней слухаць, а не глядзець, наш праект дасяжны на асноўных падкаст-плятформах. Выберыце тую, якая падыходзіць менавіта вам.
• Наш сайт
• Apple Podcasts
• Spotify
• Soundcloud
• Podcast Republic
Чароўная спасылка — клікнуўшы на яе, вы аўтаматычна трапіце на адну з папулярных плятформаў.