«Маё сэрца з народам Ізраіля, якому цяпер пагражаюць тыя ж дроны, якія Расея выкарыстоўвае супраць Украіны, — напісала яна на сваёй старонцы ў сацсетцы X. — Аўтарытарныя рэжымы аб’ядноўваюцца ў вось зла. Толькі дзякуючы адзінству і салідарнасьці дэмакратычны сьвет можа спыніць гэты наступ на свабоду».
Паводле Ціханоўскай, аўтарытарныя рэжымы — у Беларусі, Расеі, Іране — «заўсёды пачынаюць з гвалту супраць уласнага народа», а затым разьвязваюць войны.
«Вось чаму так важна прымаць меры супраць унутраных парушэньняў правоў чалавека. У адваротным выпадку гвалт перарасьце ў глябальныя канфлікты», — падкрэсьліла лідэрка.
Раней «глыбокую занепакоенасьць» у сувязі з авіяўдарам выказала МЗС Беларусі. Пры гэтым ведамства ў сваім паведамленьні не згадала пра факт паветранай атакі, а заявіла пра «эскаляцыю сытуацыі ў блізкаўсходнім рэгіёне».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ізраіль адбіў найбуйнейшую атаку Ірана. Падрабязнасьці нападу, пазыцыі бакоў, рэакцыі афіцыйнага Менску і дэмакратычных сілаў