У нядзелю, 14 красавіка 40-гадовы мужчына з псыхічным захворваньнем учыніў нажавы напад у гандлёвым цэнтры Сыднэю, у выніку якога ён зарэзаў шэсьць чалавек, у тым ліку маладую маму, дзевяцімесячнае дзіця якой шпіталізавалі з сур’ёзнымі раненьнямі. Пра гэта піша RFI.
Памочнік камісара паліцыі Новага Паўднёвага Ўэльсу Энтані Кук сказаў, што нападнік, якога застрэліў высокапастаўлены афіцэр паліцыі на месцы здарэньня ў суботу, быў жыхаром штату Квінслэнд Джоэлам Коўчы.
Пяць жанчын і адзін мужчына-ахоўнік загінулі ў выніку нападу. Коўчы бег па перапоўненым гандлёвым цэнтры ў гарадзкім раёне Бонды-Джанкшн зь вялікім нажом. Яшчэ 12 чалавек знаходзяцца ў шпіталі пасьля атакі.
Энтані Кук расказаў, што няма доказаў, якія сьведчаць аб тым, што Коўчы «кіраваўся якой-небудзь канкрэтнай матывацыяй, ідэалёгіяй ці іншым». Вядома, што нападнік быў псыхічна хворы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Польшчы наведнік начнога клюбу спрабаваў зарэзаць танцорку зь БеларусіГандлёвы цэнтар, у якім здарылася трагедыя, зьяўляецца цэнтральным месцам забаваў у гэтым густанаселеным прадмесьці Сыднэю побач са знакамітым пляжам, ён заўсёды запоўнены пакупнікамі і сем’ямі, якія ідуць паесьці або ў кіно.
Сярод ахвяр — 38-гадовая Эшлі Гуд, якая нядаўна стала маці. Яна памерла ад атрыманых траўмаў пасьля таго, як у адчаі перадала сваё дзіця двум незнаёмцам у надзеі, што тыя змогуць выратаваць дзіцяці жыцьцё. Тыя здолелі гэта зрабіць, хоць дзіця таксама параніў нападнік. Пасьля працяглай апэрацыі ў хірургіі дзяўчынка на імя Гэрыет пачуваецца добра.
Яшчэ дзьве ахвяры нападу ня мелі сваякоў у Аўстраліі, пэўна, былі прыежджымі. Іхных сваякоў яшчэ шукаюць.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Воршы падлетак з нажом абрабаваў краму