Паветраная прастора Ізраілю зноў адкрылася ў нядзелю раніцай пасьля буйнога нападу Ірана на краіну, паведамляе DРАса спасылкай на мясцовыя СМІ. Паветраная прастора была закрытая цягам 7 гадзін.
Аэрапорт Рамон на поўдні краіны пакуль застанецца закрытым.
Ізраільскія вайскоўцы заявілі, што перахапілі 99% дронаў і запушчаных па Ізраілі набояў, выпушчаных з Ірану. Тэгеран «выступіў з больш чым 300 пагрозамі рознага роду», заявіў прэс-сакратар ізраільскай арміі Даніэль Хагары.
«Іранскую пагрозу сустрэла перавага Ізраілю ў паветры і на тэхналягічным фронце ў спалучэньні з моцнай баявой кааліцыяй, якая разам перахапіла большасьць пагроз».
Хагары сказаў пра «вельмі значны стратэгічны посьпех». Са 170 бесьпілётных ракет, запушчаных іранам, «ніводная не прарвалася на тэрыторыю ізраілю». Дзясяткі былі зьбітыя ізраільскімі зьнішчальнікамі, ізраільскай супрацьпаветранай абаронай і «ВПС і супрацьпаветранай абаронай нашых партнэраў», сказаў ён.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ізраіль рыхтуецца да атакі Ірану, ЗША ўзмацняюць вайсковую прысутнасьць у рэгіёнеЗ больш чым 30 крылатых ракет, выпушчаных Іранам, ніводная не дасягнула Ізраілю.
«З больш чым 120 балістычных ракет толькі некалькі дасягнулі Ізраілю, а астатнія былі перахопленыя», — працягнуў Хагары. «Яны трапілі ў раён авіябазы Нэвацім і нанесьлі нязначныя пашкоджаньні інфраструктуры». База працягвае нармальна функцыянаваць, дадаў ён, мяркуючы, што Іран думаў, што можа паралізаваць базу.
Атакі таксама былі нанесены з Іраку і Емэну, але не дасягнулі Ізраілю, сказаў прэс-сакратар. Дзясяткі ракет былі выпушчаныя зь Лібану па поўначы Ізраілю, але ў выніку нападаў ніхто не пацярпеў, дадаў ён.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Іран запусьціў дзясяткі бесьпілётнікаў і ракет у бок Ізраілю«На працягу апошніх шасьці месяцаў мы шчыльна супрацоўнічалі з нашымі партнэрамі, у першую чаргу з Цэнтральным камандаваньнем ЗША, Вялікай Брытаніяй і Францыяй і іншымі краінамі, якія дзейнічалі сёньня вечарам», — адзначыў Хагары.
Упершыню ў гісторыі Ісламскай Рэспублікі Іран наўпрост напаў на Ізраіль. Вартавыя ісламскай рэвалюцыі заявілі, што выпусьцілі дзясяткі бесьпілётнікаў і ракет. Апэрацыя стала ўдарам у адказ на забойства высокапастаўленых іранскіх афіцэраў у Сырыі. 1 красавіка два брыгадныя генэралы былі забітыя ў выніку, як мяркуецца, ізраільскага авіяўдару па комплексе амбасады Ірану ў сталіцы Сырыі Дамаску.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Іран захапіў судна, якое належыць мільярдэру з Ізраілю