Дата дня
1995 — у ноч на 12 красавіка на загад Аляксандра Лукашэнкі зьбілі дэпутатаў Вярхоўнага Савету ад апазыцыі Беларускага Народнага Фронту, якія напярэдадні абвясьцілі галадоўку супраць ініцыятывы Лукашэнкі правесьці рэфэрэндум аб зьмене сымболікі, ліквідацыі статусу беларускай мовы як адзінай дзяржаўнай, праве прэзыдэнта распускаць парлямэнт і эканамічнай інтэграцыі з Расеяй.
Дзень у гісторыі
1861 — пачатак Грамадзянскае вайны ў ЗША.
1926 — у Вільні пачаўся «Працэс 94-х» — суд, арганізаваны польскімі ўладамі над дзеячамі заходнебеларускага нацыянальнага руху.
1961 — Юры Гагарын зьдзейсьніў першы палёт чалавека ў космас на касьмічным караблі «Ўсход».
1981 — запуск шатла «Калюмбія», першага пілятаванага касьмічнага апарату шматразовага выкарыстаньня.
У гэты дзень нарадзіліся
1541 — Іпаці Пацей, царкоўны і дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай, уніяцкі мітрапаліт.
1839 — Мікалай Пржавальскі, расейскі географ і вандроўнік беларускага паходжаньня.
1890 — Янка Нёманскі, беларускі пісьменьнік і грамадзкі дзеяч.
1948 — Натальля Санько, навуковец, выдавец, удзельніца нацыянальна-культурніцкага руху 1970–1980-х і нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980-х — пач. ХХІ ст.
У памяці
1969 — Сяргей Малафееў, лекар і беларускі грамадзка-палітычны дзеяч.
1938 — Фёдар Шаляпін, расейскі опэрны сьпявак.
1945 — Франклін Дэлана Рузвэльт, 32-і прэзыдэнт ЗША.