У апошнія дні ў Вашынгтоне растуць асьцярогі ў сувязі з паведамленьнямі, што ў наступныя некалькі дзён Іран можа атакаваць Ізраіль у адказ на ўдар, нанесены ізраільскімі сіламі 2 красавіка па будынку іранскага консульства ў Дамаску.
Ізраіль раней заяўляў аб гатоўнасьці адказаць на ўдар Ірану, у выніку чаго ўзрасла б імавернасьць рэгіянальнай вайны, адзначаецца ў публікацыі выданьня The Guardian. Амэрыканскія афіцыйныя прадстаўнікі лічаць, што такая верагоднасьць зараз вышэйшая, чым калі-небудзь з пачатку канфлікту ў Газе 7 кастрычніка мінулага году.
Запэўненьне прэзыдэнта Байдэна заклікана паказаць гатоўнасьць Вашынгтона да стрымліваньня Ірану.
За некалькі гадзін да выступу Байдэна духоўны лідэр Ірана аятала Алі Хамэнэі заявіў аб намеры нанесьці ўдары па Ізраілю ў адказ на ізраільскую апэрацыю супраць іранскага прадстаўніцтва ў сталіцы Сырыі. Тады загінулі 12 чалавек, уключаючы генэрала Махамада Рэза Захедзі, адной з самых высокапастаўленых фігур у іранскім Корпусе вартавых ісламскай рэвалюцыі.
Сярод верагодных цэляў магчымых удараў Ірану ў адказ называюць ня толькі аб’екты на тэрыторыі Ізраіля, але і пасольствы ЗША ў розных краінах сьвету.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кітай, Расея і Іран праводзяць сумесныя вучэньні ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Ярданіі сёмы дзень працягваюцца антыізраільскія пратэсты