Пра гэта паведамляе «Голас Амэрыкі».
Падчас сёньняшніх слуханьняў у Камітэце ў справах Узброеных сілаў Палаты прадстаўнікоў Каволі паведаміў, што цяпер Расея выпускае пяць артылерыйскіх снарадаў на кожны снарад, выпушчаны ўкраінскімі войскамі, а ў бліжэйшыя тыдні гэтыя суадносіны могуць павялічыцца да 10 да аднаго.
«Калі адзін бок можа страляць, а іншы не можа страляць у адказ, то прайграе той бок, які ня можа страляць у адказ. Таму стаўкі вельмі высокія, — падкрэсьліў Каволі. — Сёлета яны вельмі залежаць ад нас. І без нашай падтрымкі яны ня змогуць атрымаць перамогу».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ЗША могуць разблякаваць пакет дапамогі Ўкраіне, які доўга адкладаліСьпікер Палаты прадстаўнікоў рэспубліканец Майк Джонсан адмаўляецца прызначыць галасаваньне па законапраекце, які прадугледжвае выдзяленьне Ўкраіне яшчэ 60 мільярдаў даляраў. Белы дом імкнецца знайсьці альтэрнатыўныя спосабы аказаньня дапамогі Кіеву.