Першае пасяджэньне ў крымінальнай справе чакалася ўжо 16 красавіка.
Падпалкоўніка запасу Аляксандра Кулініча затрымалі ў Берасьці 29 лютага. Абвінавацілі ў абразе Лукашэнкі. Суд меўся адбыцца 16 красавіка.
Аднак 9 красавіка мужчына памёр. Пра гэта «Люстэрку» расказалі дзьве не зьвязаныя паміж сабой крыніцы.
У дакумэнце аб сьмерці, на які спасылаюцца крыніцы выданьня, напісана, што Аляксандар памёр ад ішэмічнай хваробы сэрца.
Кулініч нарадзіўся ў Маладэчне 11 красавіка 1972 году. Ён быў падпалкоўнікам запасу, служыў у 38-й асобнай гвардзейскай дэсантна-штурмавой Берасьцейскай брыгадзе ПДВ.
Апошнім часам быў зарэгістраваны індывідуальным прадпрымальнікам, займаўся харчовымі дабаўкамі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Праваабаронцы пра сьмерць Ледніка: гэта наступства дзяржаўнай палітыкі бесчалавечнага абыходжаньня зь вязьнямі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расказваем, чаму памёр палітвязень Вадзім Храсько