Моладзь уцякае за мяжу. Што робіць Лукашэнка?

Дзьмітры Гурневіч

Дзьмітры Гурневіч

Новы выпуск на ютуб-канале Радыё Свабода прысьвечаны апошнім намаганьням уладаў затрымаць маладых людзей у Беларусі.

Сёлета 55 з паловай тысяч беларускіх адзінаццаціклясьнікаў скончаць школы. Для іх ужо стартавала ўступная кампанія. З году ў год сярод маладых беларусаў расьце папулярнасьць замежных унівэрсытэтаў.

Але для Беларусі нават навучэнцы і выпускнікі найлепшых на Зямлі ВНУ — падазроныя асобы. На радзіме іх не чакаюць, а калі й чакаюць, дык не з дабром.

Журналіст Дзьмітры Гурневіч паглядзеў, як і з дапамогай чаго ўлады спрабуюць затрымліваць маладых людзей у Беларусі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Фэйкі пра незалежнасьць. Тлумачым папулярна
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як лукашэнкаўцы «раскрылі» тэракт у Маскве. Тлумачым з Гурневічам