Пра гэта паведамляе інфармацыйнае агенцтва «Позірк».
Пра свой намер папрасіць аб гэтым на сустрэчы з прэзыдэнтам краіны Нікасам Хрыстадулідысам, сьпікерам парлямэнту Анітай Дымітрыў і прадстаўнікамі парлямэнцкага камітэту ў замежных і эўрапейскіх справах палітык заявіла 10 красавіка ў амбасадзе Польшчы ў Рэспубліцы Кіпр на брыфінгу для дыпляматаў.
«Рэжым Лукашэнкі значна больш уразьлівы, чым здаецца, — цытуе Ціханоўскую яе прэсавая служба. — Ён нібы крэсла, якое стаіць на трох ножках — грошах, рэпрэсіях і Расеі. Калі ўпадзе адна ножка, разваліцца і ўсё крэсла. Таму так важна працягваць ізаляваць рэжым эканамічна, палітычна і дыпляматычна. Таму важна ўзмацніць санкцыі і адкрыць справы супраць злачынцаў. Таму важна дапамагчы Ўкраіне і аслабіць Расею, якая зьяўляецца галоўным спонсарам рэжыму Лукашэнкі і гарантам ягонага існаваньня».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ціханоўская ўпершыню наведвае зь візытам КіпрДэмакратычная лідэрка зьвярнула ўвагу на тое, што ў Беларусі налічваецца больш за 500 кампаніяў з кіпрскім капіталам, «і многія зь іх шчыльна зьвязаныя з Лукашэнкам і ягоным атачэньнем».
«Некаторыя зь іх зьвязаныя з падтрымкай рэпрэсій і вайны. Кіпр мог бы адыграць важную ролю ў іх выяўленьні і ўжываньні санкцый», — заявіла яна.
Ціханоўская таксама адзначыла, што «на Кіпры жыве больш за 5 тысячаў беларусаў», якія маюць «сваю структуру», «падтрымліваюць дэмакратычныя зьмены». Прадстаўнікі дыяспары празь яе папрасілі дыпляматаў прымаць ад іх заявы на выдачу візаў у прадстаўніцтвах краінаў Шэнгенскага пагадненьня, якія працуюць на Кіпры. Па словах Ціханоўскай, беларусы на Кіпры сутыкаюцца з праблемамі, зьвязанымі з пашпартамі і легалізацыяй.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларуска ўвайшла ў топ-20 жанчын IT-сфэры Кіпру ў вэрсіі ForbesПалітык папрасіла дыпляматаў падтрымаць заклік дэмсілаў «неадкладна вызваліць усіх палітычных зьняволеных». «Патрабуйце доступу да іх і настойвайце на тым, каб інстытуты ААН зьвярнулі ўвагу на гэты крызіс», — сказала яна.
Сьвятлана Ціханоўская 9–10 красавіка робіць свой першы візыт на Кіпр. Адтуль яна накіруецца ў Грэцыю, дзе выступіць на ІХ Дэльфійскім эканамічным форуме.