Аляксандр Лукашэнка 9 красавіка падпісаў адпаведны ўказ, паведамляе ягоная прэс-служба.
Камітэт дзяржкантролю — найвышэйшы орган фінансавага кантролю Беларусі.
Пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году прадстаўнікі Дэпартамэнту фінансавых расьсьледаваньняў КДК сталі актыўна ўдзельнічаць у палітычных рэпрэсіях супраць апанэнтаў Лукашэнкі, а таксама незалежных беларускіх СМІ. Так, напрыклад, з удзелам ДФР быў затрыманы патэнцыйны кандыдат у прэзыдэнты Віктар Бабарыка, прадстаўнікі ведамства прыходзілі зь ператрусамі і да журналістаў найбуйнейшага незалежнага выданьня Tut.by.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Целаахоўнік Лукашэнкі ўзначаліў прыватную ахоўную кампанію «Гардсэрвіс»Таксама супрацоўнікі ДФР КДК актыўна займаюцца выяўленьнем «злачынстваў», зьвязаных зь «фінансаваньнем тэрарыстычнай і экстрэмісцкай дзейнасьці», у межах якіх перасьледуюць апанэнтаў рэжыму і пратэстоўцаў. Пры іх удзеле праводзілі праверкі ў шматлікіх некамэрцыйных арганізацыях і аб’яднаньнях (напрыклад, яны праводзілі ператрусы ў Офісе па абароне правоў людзей з інваліднасьцю, Горадзенскім дзіцячым госьпісе і інш.), якія пасьля прыводзілі да ліквідацыі гэтых арганізацый.
Таксама КДК займаецца праверкамі беларускіх крамаў і гандлёвых сетак на парушэньні заканадаўства пасьля ўвядзеньня цэнавага рэгуляваньня ў Беларусі і інш.
Старшыня камітэта Віталь Герасімаў знаходзіцца пад санкцыямі Эўразьвязу, уведзенымі ў сувязі з вайной Расеі супраць Украіны і роляй Беларусі ў вайне, дырэктар дэпартамэнта фінансавых расьсьледаваньняў КДК Ігар Маршалаў — пад санкцыямі ЗША.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У ДФР заявілі, што за паўгода выявілі 75 злачынстваў па «фінансаваньні тэрарыстычнай і экстрэмісцкай дзейнасьці»