Дзяржаўны камітэт судовых экспэртыз атрымае дадатковыя сродкі на «навукова-тэхнічнае забесьпячэньне дзейнасьці».
Савет Міністраў Беларусі абавязаў Міністэрства фінансаў павялічыць у 2024 годзе выдаткі на Дзяржаўны камітэт судовых экспэртыз.
Як адзначаецца ў пастанове, апублікаванай на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале Беларусі, Дзяржкамітэт судовых экспэртыз атрымае дадатковыя сродкі на «навукова-тэхнічнае забесьпячэньне дзейнасьці».
Згодна з рашэньнем ураду, дадатковыя 674 273 рублі выдзеляць за кошт скарачэньня на тую ж суму фінансаваньня, прадугледжанага для Міністэрства адукацыі Беларусі на «вышэйшую і навукова арыентаваную адукацыю для падрыхтоўкі і атэстацыі навуковых супрацоўнікаў вышэйшай кваліфікацыі».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Стала вядома, колькі каштаваў палёт беларускі Васілеўскай у космас і хто яго фінансаваў