Беларуская праваабарончая супольнасьць прызнала палітычнымі зьняволенымі яшчэ 13 чалавек.
Гэта — Дзіяна Кішкарэнка, Анастасія Юманава, Вольга Патрусаева, Дзьмітрый Кучук, Міхаіл Петраш, Юры Хаванскі, Піліп Сьцёпін, Яўген Цыбулька, Вячаслаў Баравік, Дзьмітры Шчамер, Іван Дыдышка, Сяргей Крук і Андрэй Анпілогаў. Праваабарончая супольнасьць лічыць іх справы палітычна матываванымі і патрабуе іх вызваленьня.
Большасьць палітвязьняў былі затрыманыя паводле артыкула КК «Групавыя дзеяньні, якія груба парушаюць грамадзкі парадак». Лідэра ліквідаванай партыі «Зялёныя» Кучука затрымалі 16 лютага ў Менску пры спробе ўскласьці кветкі каля амбасады Расеі ў дзень гібелі Аляксея Навальнага. Ён ня выйшаў на волю пасьля 30 сутак арышту.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кіраўніка зьліквідаванай партыі «Зялёныя» абвінавацілі паводле крымінальнага артыкулуУ супольнасьць уваходзяць 5 арганізацыяў, у тым ліку праваабарончы цэнтар «Вясна» і Беларуская асацыяцыя журналістаў. Праваабарончыя арганізацыі, якія не ўваходзяць у супольнасьць, даюць свае ацэнкі колькасьці палітычных зьняволеных. Напрыклад, ініцыятыва Dissident.by мяркуе, што колькасьць палітвязьняў у Беларусі — 1581 чалавек.