У расейскай Думе абурыліся, што школьнікам прапанавалі напісаць сачыненьне паводле ўрыўку з кнігі Алексіевіч

Сьвятлана Алексіевіч, архіўнае фота 2022 году

Кіраўніца камітэту абароны сям’і Дзярждумы РФ Ніна Астаніна накіравала дэпутацкі запыт на імя міністра асьветы Расеі, патрабуючы разабрацца, чаму ў адзіным дзяржаўным іспыце (ЕГЭ) па расейскай мове быў тэкст беларускай пісьменьніцы, нобэлеўскай ляўрэаткі Сьвятланы Алексіевіч.

Пра выпадак паведамілі шэраг расейскіх СМІ.

У запыце Астаніна адзначае, што сярод тэкстаў, паводле якіх прапаноўвалі напісаць сачыненьне на датэрміновым ЕГЭ па расейскай мове 26 сакавіка, быў фрагмэнт твора Алексіевіч «Чарнобыльская малітва». Астаніна абвінаваціла беларускую пісьменьніцу ў «адкрытай русафобіі», заявіўшы, што творы Алексіевіч нібыта «вылучае нянавісьць» да Расеі і так званай «саюзнай дзяржавы». Яна абвінаваціла аўтарку і ў тым, што яна атрымлівала ордэны і ўзнагароды ад дзяржаў – чальцоў NATO падчас вайны супраць Расеі Ўкраіны.

«Расабрнагляд», камэнтуючы сытуацыю, заявіў, што тэксты Алексіевіч не выкарыстоўвалі падчас датэрміновага ЕГЭ па расейскай мове. У ведамстве прызналі, што тэксты пісьменьніцы сапраўды сустракаліся ў матэрыялах ЕГЭ, але «на прыватных трэніровачных рэсурсах да ЕГЭ», за якія «Расабрнагляд» адказнасьць не нясе, заявілі ў ведамстве.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Алексіевіч і яшчэ 38 нобэлеўскіх ляўрэатаў заклікалі сьвет узмацніць барацьбу супраць Пуціна і не прызнаваць яго прэзыдэнтам
  • Сьвятлана Алексіевіч — беларуская пісьменьніца, ляўрэатка Нобэлеўскай прэміі ў літаратуры за 2015 год. Аўтарка кніг «У вайны не жаночае аблічча», «Цынкавыя хлопчыкі», «Чарнобыльская малітва», «Час сэканд-хэнд» і іншых.
  • У Беларусі кнігі Сьвятланы Алексіевіч у 2021 годзе выключылі са школьнай праграмы, а з чэрвеня 2022 году загадалі прыбраць і са школьных бібліятэк Беларусі.
  • Сьвятлана Алексіевіч неаднойчы адкрыта выказвалася супраць рэжымаў Пуціна і Лукашэнкі, а таксама супраць вайны Расеі ва Ўкраіне. Так, у адным з апошніх інтэрвію Радыё Свабода Сьвятлана Алексіевіч, сярод іншага, казала, што «Расея стала яшчэ больш жахлівай, яна ідзе да фашызму».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Святлана Алексіевіч: «Сьмерць Навальнага адкрыла бездань усёдазволенасьці дыктатарам ва ўсім сьвеце, а пагатоў у нас, у Беларусі»
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка заявіў, што Сьвятлана Алексіевіч здрадзіла Беларусі
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Алексіевіч: У нас ужо няма незалежнасьці, і мы краіна-агрэсар. Гэта сорамна і страшна
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сьвятлане Алексіевіч — 75 гадоў. Што яна казала пра вайну і рэпрэсіі