Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Алексіевіч і яшчэ 38 нобэлеўскіх ляўрэатаў заклікалі сьвет узмацніць барацьбу супраць Пуціна і не прызнаваць яго прэзыдэнтам


Уладзімір Пуцін
Уладзімір Пуцін

39 нобэлеўскіх ляўрэатаў заклікалі сусьветную супольнасьць узмацніць падтрымку Ўкраіны ў адлюстраваньні расейскага ўварваньня, падтрымаць дэмакратычную апазыцыю ў Расеі і не прызнаваць Уладзіміра Пуціна прэзыдэнтам краіны.

Зварот апублікаваны на сайце навуковага выданьня Т-invariant.

«Вайна ва Ўкраіне і забойства Аляксея Навальнага датычацца ня толькі Расеі і Ўкраіны. Рэжым Пуціна паказаў, што ён зьяўляецца прамой і відавочнай пагрозай усяму чалавецтву, — гаворыцца ў тэксьце. — Чалавецтва здольнае пазьбегнуць самазьнішчэньня толькі пры выкананьні прынцыпаў дэмакратыі і міжнароднага заканадаўства ў галіне правоў чалавека. Рэжым Пуціна цынічна іх растаптаў... Мы заклікаем сусьветных лідэраў і ўсіх людзей добрай волі адмовіцца ад якіх-небудзь ілюзій адносна спадара Пуціна і яго злачыннага рэжыму».

У тэксьце падкрэсьліваецца, што аб пагрозе Пуціна сьвет папярэджвалі Навальны і іншыя лідэры расейскай апазыцыі, «насьледуючы іх вялікаму папярэдніку», ляўрэату Нобэлеўскай прэміі міру 1975 году акадэміку Андрэю Сахараву.

Тэкст падпісалі 16 ляўрэатаў Нобэлеўскай прэміі ў фізіялёгіі і мэдыцыне, 9 ляўрэатаў прэміі ў фізыцы, 6 у хіміі, чатыры ляўрэаты прэміі ў літаратуры і тры ляўрэаты прэміі міру.

Сярод іх беларуска Сьвятлана Алексіевіч.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG