Дапамаглі ў дастаўцы тэхнікі Офіс Сьвятланы Ціханоўскай і Аб’яднаны пераходны кабінэт, паведамляе прэс-служба Ціханоўскай.
«Дапамога добраахвотнікам ва Ўкраіне цяпер актыўна абмяркоўваецца ў беларускіх дыяспарах. Праект „Народны дрон“ быў прэзэнтаваны ў рамках Канфэрэнцыі беларусаў сьвету ў Празе. Шмат сустрэчаў па гэтай тэме прайшло ў закрытым фармаце ў межах „эўратуру“ прадстаўнікоў палка імя Каліноўскага. І толькі на абмеркаваньні справа не заканчваецца: як мы бачым, дроны ўжо сёньня перадалі палку і гэтая праца будзе працягвацца», — сказаў кіраўнік Місіі дэмакратычнай Беларусі ва Ўкраіне Генадзь Манько, які каардынаваў працэс, падчас сустрэчы ў штабе палка.
Агулам падчас візыту даставілі больш за 150 дронаў. Акрамя палка імя Каліноўскага, іх перадалі ў такія падразьдзяленьні, як 3-я штурмавая брыгада (тактычнае злучэньне Сухапутных войскаў Украіны), украінскі батальён «Кракен», полк «Азоў» і іншыя.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: СК завёў справу на прадстаўнікоў «народных амбасадаў» і «Беларусаў замежжа», пачаліся ператрусыПолк Каліноўскага — аб'яднаньне беларускіх добраахвотнікаў, якое ўзьнікла ва Ўкраіне (спачатку ў выглядзе батальёна) 9 сакавіка 2022 году, неўзабаве пасьля пачатку поўнамаштабнай ўзброенай аргэсіі Расеі супраць Украіны. За гэты час аб'яднаньне прайшло шлях ад невялікай групы пры тэрытарыяльнай абароне «Азоў» да найбуйнейшага нацыянальнага падразьдзелу іншаземцаў у складзе Ўзброеных сіл Украіны.
Ад моманту стварэньня байцы палка Каліноўскага прымалі ўдзел у баях на самых гарачых участках фронту — за Кіеў, Мікалаеў, Лісічанск, Севераданецк, Запарожжа, Бахмут, Кляшчэеўку, Купʼянск і іншыя ўкраінскія гарады і мястэчкі. У баях загінулі ўжо каля двух дзясяткаў добраахвотнікаў палка.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ад невялікай групы добраахвотнікаў да найбуйнейшага падразьдзелу замежнікаў у складзе УСУ. Полк Каліноўскага падвёў вынікі 2 гадоў