Паводле інфармацыі Паўднёвай Карэі, расейскія кампаніі супрацоўнічаюць з КНДР, паведамляе Yonhap са спасылкай на МЗС краіны.
У санкцыйны сьпіс, сфармаваны паўднёвакарэйскім урадам, трапілі кампаніі «Интеллект» і «Содействие», а таксама іх прадстаўнікі Сяргей Казлоў і Аляксандар Памфілаў.
Гэтыя кампаніі, на думку Сэулу, маюць дачыненьне да «фінансаваньня ядзерных і ракетных распрацовак» Пхэньяну, а таксама прыцягваюць паўночнакарэйскіх спэцыялістаў для працы ў Расеі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расея пачала пастаўляць нафту ў КНДР насуперак санкцыям ААН, — Financial TimesЗгодна з дакладам Камітэту ў санкцыях Рады Бясьпекі ААН супраць Паўночнай Карэі, апублікаваным у канцы мінулага месяца, агулам ёсьць каля 250 судовых пратаколаў, якія паказваюць, што расейскія працадаўцы незаконна наймалі паўночнакарэйскіх рабочых за апошнія два гады. Як мінімум у чатырох з гэтых выпадкаў паўночнакарэйскім рабочым выдавалі дазволы на працу.
Таксама пад абмежаваньне трапілі два расейскія судны Lady R і Angara, якія, паводле зьвестак МЗС, перавозілі вайсковыя грузы паміж Расеяй і Паўночнай Карэяй.
Санкцыі Рады Бясьпекі ААН забараняюць пастаўкі Паўночнай Карэі зброі і зьвязаных зь ёй матэрыяльных сродкаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Паўднёвая Карэя: КНДР адправіла ў Расею каля 7000 кантэйнэраў з боепрыпасамі