Ён быў адным з ключавых камандзіраў іранскіх падразьдзяленьняў спэцыяльнага прызначэньня — сіл «Аль-Кудс», і кіраваў іх апэрацыямі ў Сырыі і Лібане.
Удар быў нанесены па будынку консульства побач з абмасадай у раёне 17 гадзін па мясцовым часе. На фатаграфіях з месца падзеяў відаць, што будынак цалкам разбураны. Загінулі, паводле розных зьвестак, ад 5 да 8 чалавек, перадае Іранская служба Радыё Свабода — Радыё Фарда.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кітай, Расея і Іран праводзяць сумесныя вучэньніМіністэрства абароны Сырыі паведаміла, што ізраільскія самалёты нанесьлі ўдар з боку Галянскіх вышыняў. Сырыйскія сродкі СПА, як сьцьвярджаецца, зьбілі некалькі з выпушчаных ракет. Амбасадар Ірану ў Сырыі Хасэйн Акбары паабяцаў даць «жорсткі адказ» на тое, што здарылася.
Блізкае да Корпусу вартавых інфармацыйнае агенцтва «Таснім» паведамляе, што ў выніку атакі загінуў і намеснік Захэдзі, Махамад Хадзі Рахімі. Агенцтва называе яго былым каардынатарам сілаў «Аль-Кудс».