Прычына затрыманьня — нібыта атрыманьне хабару ў асабліва буйным памеры.
ГУБАЗіК затрымаў 46-гадовага намесьніка генэральнага дырэктара кампаніі «Магатэкса». На яго завялі крымінальную справу за атрыманьне хабару ў асабліва буйным памеры, паведаміла прэс-служба МУС Беларусі.
У МУС заявілі, што ў канцы сакавіка топ-мэнэджар дамовіўся аб атрыманьні ад кіраўніка маскоўскай фірмы-партнэра працэнта за бесьперабойную адгрузку прадукцыі.
Свае паслугі ён ацаніў у два мільёны расейскіх рублёў (крыху больш за 20 тысяч даляраў), а атрымліваць грошы нібыта накіраваў сваяка. Пасьля атрыманьня хабару гэтага мужчыну затрымалі, а сьледам – і самога топ-мэнэджара. У іх дома канфіскавалі амаль 30 тысяч даляраў, а таксама пяць дарагіх аўтамабіляў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларускі «Магатэкс» па даручэньні Кадырыва будзе шыць у Чачэніі форму для расейскіх вайскоўцаў ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: За хабар асудзілі дырэктара кампаніі, якая будавала катэджы для шматдзетных у пасёлку Сокал