У Міністэрстве абароны Беларусі паведамілі аб нарошчваньні праверкі баявой гатоўнасьці злучэньняў і вайсковых частак Узброеных сіл краіны.
Як адзначаецца ў паведамленьні прэсавай службы Міністэрства абароны, у межах праверкі баявой гатоўнасьці пачаліся камандна-штабныя вучэньні з 336-й рэактыўнай артылерыйскай брыгадай.
«Вайскоўцы брыгады выканаюць комплекс мерапрыемстваў у падрыхтоўцы тэхнікі да прымяненьня, выхаду ў прызначаныя раёны і выкананьні навучальна-баявых задач. Таксама разьлікі баявых машын будуць удасканальваць практычныя навыкі на штатным узбраеньні», — адзначаецца ў афіцыйным паведамленьні.
У складзе 336-й рэактыўнай артылерыйскай брыгадзе ў 2016 годзе сфармавалі дывізіён РСЗА «Палянэз».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У гатоўнасьць прыведзена брыгада ВПС і СПА, запасьнікаў навучаюць тактычнай мэдыцыне11 сакавіка Міністэрства абароны Беларусі паведаміла аб пачатку ва Ўзброеных сілах праверкі баявой гатоўнасьці злучэньняў і вайсковых частак у адказ на парвядзеньне ля межаў Беларусі вучэньняў NATO.
«Праверка мае комплексны характар. Асабовы склад рушыць у вызначаныя раёны, правядзе шэраг вучэньняў і трэнаваньняў, у тым ліку з баявой стральбой», — адзначалася ў афіцыйным паведамленьні.
На тэрыторыі Беларусі ўвесь час ад моманту расейскага ўварваньня ва Ўкраіну амаль бесьперапынна праводзяцца вайсковыя вучэньні.