Гэтая частка прысьвечаная найбольш вядомым сьледчым ізалятарам у Менску, так званым «Валадарцы» і «Амэрыканцы». Мы правядзём вас праз трэці круг пекла.
Віталь Шкляраў, паліттэхноляг, былы палітвязень:
«Першапачаткова я думаў, мяне вязуць на расстрэл. Калі мы сустрэліся з Бабарыкам, ён расказваў, што калі яго забіралі, ён думаў, што яго вязуць на расстрэл. Я думаю, што яны рабілі і робяць цяпер гэта з рознымі людзьмі, каб зрабіць цябе паслухмяным і згаворлівым».
Алег Грузьдзіловіч, журналіст, былы палітвязень:
«Турма на Валадарскага адразу шакуе, літаральна зь першых крокаў, бо зьнешне гэта сумесь савецкасьці і пачатку XIX стагодзьдзя, часу, калі яшчэ ў Беларусі чыгункі не было».
Сьвятлана Алексіевіч, нобэлеўская ляўрэатка:
«Гэта ўсё помста, помста лідэра, помста Лукашэнкі за той страх, які ён перажыў, за тое, што народ, аказваецца, зусім іншы, ня той, які ён сабе ўяўляў. З аднаго боку, ужо генэтычна страх у народу, а з другога боку, у нейкай часткі людзей, якія аказваюцца на месцы катаў, ёсьць выдасканаленыя спосабы, якія таксама генэтычна перадаюцца».
Глядзіце і слухайце 1-ю частку Падкаст-сэрыял «Архіпэляг БЕЛАГ». Затрыманьне і гвалт у кабінэтах ГУБАЗіКу і КДБ. Катавальня АкрэсьцінаТрэцяя частка падкасту Радыё Свабода «Архіпэляг БЕЛАГ» выйдзе ў аўторак 16 красавіка. Яна прысьвечаная такім формам зьняволеньня, як хатні арышт і так званая «хімія» — «хатняя» і з накіраваньнем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Гэта чацьвёрты і пяты кругі пекла.
Падкаст «Архіпэляг БЕЛАГ». Дзе глядзець і слухаць
Гэта падкаст Ганны Соўсь пра тое, як Беларусь паступова ператвараюць у турму.
У сямі частках візуалізаванага падкаста «Архіпэляг БЕЛАГ» мы пройдзем праз усе кругі пекла карнай сыстэмы рэжыму Лукашэнкі — затрыманьне, «суткі», сьледзтва, хатнія арышты, «хімію», этапы, калёніі, турмы і жыцьцё пад наглядам па вызваленьні. У гэтым нам дапамогуць былыя палітзьняволеныя, былыя сілавікі, праваабаронцы, а таксама нобэлеўская ляўрэатка Сьвятлана Алексіевіч.
Мы раскажам, як пабудаваны «Архіпэляг БЕЛАГ» знутры, на чым ён трымаецца, якія людзі там працуюць, на чый загад палітвязьняў катуюць і даводзяць да сьмерці. У падкасьце вы пачуеце парады былых палітвязьняў, былых сілавікоў і праваабаронцаў, як прайсьці «Архіпэляг БЕЛАГ» з найменшымі стратамі для псыхічнага і фізычнага здароўя.
Візуалізацыю падкасту разам з намі рабілі былыя палітзьняволеныя — Марыя Каленік, Лявон Халатран, Віктар Пархімчык, Анастасія Булыбенка, Натальля Карнеева і яшчэ некалькі чалавек, якія пажадалі захаваць ананімнасьць.
Your browser doesn’t support HTML5
Новыя выпускі падкасту выходзяць кожны аўторак ад 2 красавіка на YouTube-канале Свабоды і асноўных падкаст-плятформах.
Як глядзець на YouTube
Падпішыцеся на наш YouTube-канал Радыё Свабода, каб не прапусьціць ніводнага выпуску.
Як слухаць падкаст
Калі вам зручней слухаць, а не глядзець, наш праект дасяжны на асноўных падкаст-плятформах. Выберыце тую, якая падыходзіць менавіта вам.
Чароўная спасылка — клікнуўшы на яе, вы аўтаматычна трапіце на адну з папулярных плятформаў.