У гэтай частцы мы правядзём вас празь першы і другі кругі пекла: затрыманьне, гвалт у кабінэтах ГУБАЗіКу і КДБ, катавальня на Акрэсьціна.
Анастасія Булыбенка, былая палітзьняволеная:
«Спачатку я думала, што, у прынцыпе, жыцьцё бясконцае ў калёніі магло б замяніць пекла, але цяпер я разумею, што жыцьцё на Акрэсьціна, калі пекла ёсьць, то я б назвала гэта пеклам».
Вольга Гарбунова, былая палітзьняволеная, прадстаўніца Аб'яднанага пераходнага кабінэту:
«Першы раз, калі яны прапанавалі запісаць мяне на камэру, гэта было на Рэвалюцыйнай, 3, у ГУБАЗіКу, у дзень затрыманьня. Я адмовілася, яны сьмяяліся, пагражалі... Тое відэа, што выйшла, гэта быў запіс, які зьнялі на Акрэсьціна».
Уладзімер Жыгар, былы супрацоўнік крымінальнага вышуку, прадстаўнік BelPol:
«Яны паспрабуюць правесьці праз „суткі“ і празь нейкія крымінальныя справы большасьць людзей, якія супраць. Гэта мера запалохваньня».
Сьвятлана Алексіевіч, нобэлеўская ляўрэатка ў літаратуры:
«Безумоўна, гэта дакладную назву («Архіпэляг БЕЛАГ». — РС) вы знайшлі. Так сёньня і ёсьць, але тут не такі размах. Мы ж маленькая краіна. Усе адзін аднаго ведаюць. Урэшце, у нас няма ані Магадана, ані Калымы, калі магчыма кудысьці далёка саслаць людзей і ня бачыць іх. Тут яны ўсе будуць нібы на вачах. Але захаваўся дух, захаваліся спосабы катаў, захавалася іхная псыхалёгія, іх разуменьне. І гэта ўсё Сталін, сталінскі час. Мы ніяк ня можам зжыць зь сябе Сталіна, і ўвогуле чалавечая прырода, аказваецца, нетрывалая».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Архіпэляг БЕЛАГ». Свабода выпускае падкаст-сэрыял пра тое, як Беларусь ператвараюць у турмуПра трэці круг пекла, найбольш вядомыя сьледчыя ізалятары «Валадарку» і «Амэрыканку», — у другой частцы падкасту Радыё Свабода «Архіпэляг БЕЛАГ» у аўторак, 9 красавіка.
Падкаст «Архіпэляг БЕЛАГ». Дзе глядзець і слухаць
Гэта падкаст Ганны Соўсь пра тое, як Беларусь паступова ператвараюць у турму.
У сямі частках візуалізаванага падкаста «Архіпэляг БЕЛАГ» мы пройдзем праз усе кругі пекла карнай сыстэмы рэжыму Лукашэнкі — затрыманьне, «суткі», сьледзтва, хатнія арышты, «хімію», этапы, калёніі, турмы і жыцьцё пад наглядам па вызваленьні. У гэтым нам дапамогуць былыя палітзьняволеныя, былыя сілавікі, праваабаронцы, а таксама нобэлеўская ляўрэатка Сьвятлана Алексіевіч.
Мы раскажам, як пабудаваны «Архіпэляг БЕЛАГ» знутры, на чым ён трымаецца, якія людзі там працуюць, на чый загад палітвязьняў катуюць і даводзяць да сьмерці. У падкасьце вы пачуеце парады былых палітвязьняў, былых сілавікоў і праваабаронцаў, як прайсьці «Архіпэляг БЕЛАГ» з найменшымі стратамі для псыхічнага і фізычнага здароўя.
Візуалізацыю падкасту разам з намі рабілі былыя палітзьняволеныя — Марыя Каленік, Лявон Халатран, Віктар Пархімчык, Анастасія Булыбенка, Натальля Карнеева і яшчэ некалькі чалавек, якія пажадалі захаваць ананімнасьць.
Your browser doesn’t support HTML5
Новыя выпускі падкасту выходзяць кожны аўторак ад 2 красавіка на YouTube-канале Свабоды і асноўных падкаст-плятформах.
Як глядзець на YouTube
Падпішыцеся на наш YouTube-канал Радыё Свабода, каб не прапусьціць ніводнага выпуску.
Як слухаць падкаст
Калі вам зручней слухаць, а не глядзець, наш праект дасяжны на асноўных падкаст-плятформах. Выберыце тую, якая падыходзіць менавіта вам.
Чароўная спасылка — клікнуўшы на яе, вы аўтаматычна трапіце на адну з папулярных плятформаў.