Трансьляцыя звароту вялася на канале Vatican News.
Акрамя таго, пантыфік заклікаў неадкладна спыніць баявыя дзеяньні ў сэктары Газа, даставіць туды гуманітарную дапамогу і вызваліць ізраільскіх закладнікаў, захопленых у кастрычніку мінулага года групоўкай ХАМАС, прызнанай тэрарыстычнай у ЗША і Эўразьвязе.
Папа Францішак таксама выказаў надзею на працяг дыялёгу паміж Армэніяй і Азэрбайджанам на шляху да заключэньня мірнай дамовы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Папа ў Пасхальную вігілію: уздымем вочы да ЎваскрослагаРаней 87-гадовы папа рымскі правёў велікодную службу. На Хросным ходзе ў пятніцу, 29 сакавіка, пантыфік не прысутнічаў па стане здароўя, але сачыў за тым, што адбываецца са сваёй рэзыдэнцыі ў Ватыкане.
![Папа рымскі Францішак на вазочку ў Базыліцы сьвятога Пятра ў Ватыкане, 30 сакавіка 2024](https://gdb.rferl.org/01000000-0aff-0242-b989-08dc516fe201_w1080_h608_s.jpg)
Папа рымскі Францішак на вазочку ў Базыліцы сьвятога Пятра ў Ватыкане, 30 сакавіка 2024
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Папа адсутнічаў на Крыжовым шляху ў Рыме. Гэта спарадзіла чуткі пра кепскі стан ягонага здароўя