Падзеі 29 сакавіка ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Дата дня
29 сакавіка 2016 году памёр Ніл Гілевіч, народны паэт Беларусі, аўтар вершаванага раману «Родныя дзеці», зборнікаў «Лісьце трыпутніку», «На флейце самоты» і іншых. У 1985–1995 гадах Гілевіч быў дэпутатам Вярхоўнага Савету БССР 11-га і 12-га скліканьняў.
Таксама ў гэты дзень
1943 — немцы пачалі эксгумацыю масавых пахаваньняў сталінскіх ахвяраў у Катыні.
1992 — 14-я расейская армія ўвайшла ў Прыднястроўе.
1996 — у Беларусі прайшла сэрыя акцый супраць інтэграцыі Беларусі і Расеі, у Менску пікетавалі расейскую амбасаду.
2004 — Баўгарыя, Латвія, Літва, Румынія, Славаччына, Славенія і Эстонія ўступілі ў NATO.
У гэты дзень нарадзіліся
1899 — Лаўрэнцій Берыя, камісар унутраных справаў СССР, арганізатар масавых рэпрэсіяў і кіраўнік атамнай праграмы СССР.
1900 — адзін з заснавальнікаў беларускага кіно, кінарэжысэр Уладзімер Корш-Саблін, аўтар фільмаў «Шукальнікі шчасьця», «Канстанцін Заслонаў», «Чырвонае лісьце».
1927 — Таіса Агафоненка, майстрыха мастацкага саломапляценьня.
1931 — Вікенці Дзьмітрыеў, беларускі трэнэр у мастацкай гімнастыцы. Адна зь ягоных выхаванак, Тамара Лазаковіч зь Віцебску, здабыла залаты мэдаль на Алімпіядзе ў Мюнхэне ў 1972 годзе.
1943 — Джон Мэйджар, прэм’ер-міністар Вялікай Брытаніі ў 1990–1997 гадах.
1963 — Сяргей Гумілеўскі, скульптар.
У памяці
1853 — Вiнцэнт Бучынскi, прафэсар філязофіі Полацкай езуіцкай акадэміі, заснавальнік і рэдактар часопіса «Полацкі штомесячнік».
1904 — Флярыян Ажэшка, лекар, удзельнік паўстаньня Кастуся Каліноўскага.
1989 — Аляксандар Пракапенка, беларускі футбаліст.