З 1 красавіка зьменяцца ўмовы бязмытнага ўвозу тавараў у Беларусь для асабістага карыстаньня, паведаміла прэс-служба Дзяржаўнага мытнага камітэту.
З 00:00 1 красавіка нормы бязмытнага ўвозу тавараў для асабістага карыстаньня складуць:
- 500 эўра і 25 кг — для тавараў, якія ўвозяць наземным транспартам,
- 200 эўра і 31 кг — для тавараў, якія ўвозяць у міжнародных пасылках і перавозчыкамі ў адрас фізычных асобаў.
Для тавараў, якія ўвозяць паветраным транспартам, норма не мяняецца і па-ранейшаму складае 50 кг на суму да 10 тысяч эўра.
Пры перавышэньні лімітаў спаганяецца мыта.
Цяпер у Беларусь бяз выплаты мыта можна ўвезьці з-за мяжы тавары для асабістага карыстаньня (праз наземныя межы, а таксама ў пасылках і перавозчыкам у адрас фізычных асобаў) на агульную суму ў 1000 эўра і вагой ня больш за 31 кг. Такія нормы прынялі ў ЭАЭС у красавіку 2022 году, іх тры разы працягвалі, апошні раз — да 1 красавіка 2024 году, цяпер пагадненьне спыняе дзеяньне ў сувязі з заканчэньнем.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларусь падоўжыла на год забарону на ўвоз прадукцыі зь «недружалюбных» краінаў