Дата дня
23 сакавіка 1942 году памёр Антон Луцкевіч, беларускі палітычны дзеяч, публіцыст і навуковец. Антон Луцкевіч быў ініцыятарам абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі, аўтарам Трэцяй устаўной граматы і прэмʼер-міністрам БНР.
Таксама ў гэты дзень
1716 — утворана Вiленская канфэдэрацыя — саюз беларускай і літоўскай шляхты, накіраваны супраць палітыкі абсалютызму тагачаснага кіраўніка краіны Аўгуста ІІ Моцнага.
1863 — каля вёскі Сьвечкі пад Маладэчнам загінулі ў баі з царскімі карнікамі паўстанцы Юльян Бакшанскі, Рафал Малішэўскі, Леапольд Банькоўскі, Людвік Ямант і 15-гадовы Ігнаці Сулістроўскі. На могілках у вёсцы Плябань ім пастаўлены помнік.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Маладачанскім раёне ўшанавалі магілу паўстанцаў 1863 году. ФОТА1918 — дэлегацыя Віленскай Беларускай Рады на чале з Антонам Луцкевічам прыбывае ў Менск. Луцкевіч выступіў на паседжаньні Народнага Сакратарыяту. Пасьля гэтай прамовы менш як праз два дні Беларусь будзе абвешчаная незалежнай краінай.
1925 — адбыўся напад на станцыю Ляхавічы. 30-40 савецкіх дывэрсантаў адабралі ў паліцыянтаў зброю, завалодалі касай і ўцяклі за савецкую мяжу.
1933 — Адольф Гітлер атрымаў дыктатарскія паўнамоцтвы ад Райхстагу Нямеччыны.
1990 — заснаваны музэй гісторыі тэатральнай і музычнай культуры Беларусі.
1991 — у Менску пачаўся II зьезд Беларускага Народнага Фронту «Адраджэньне».
2006 — удзельнікі намётавага мястэчка на Кастрычніцкай плошчы ў Менску пачалі зьбіраць подпісы за перавыбары. Мястэчка ўзьнікла пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 19 сакавіка 2006 году.
2007 — у Самалі быў зьбіты самалёт «Іл-76» беларускай авіякампаніі «Трансавіяэкспарт». На борце самалёта было 11 грамадзян Беларусі, усе яны загінулі.
У гэты дзень нарадзіліся
1865 — Уладзіслаў Сівы-Сівіцкі (Стары Ўлас), паэт, пісьменьнік, зьбіральнік беларускага фальклёру.
1895 — Васіль Сташэўскі, драматург і празаік, ахвяра сталінізму.
1899 — Вольга Галіна, актрыса, народная артыстка Беларусі.
1906 — Ісак Любан, беларускі кампазытар, аўтар музыкі да песьні «Бывайце здаровы».
1910 — Акіра Курасава, японскі кінарэжысэр, прадусар і сцэнарыст.
1925 — Віктар Швед, беларускі паэт на Падляшшы.
1930 — Леанід Бурак, мовазнавец, аўтар падручнікаў.
1948 — Генадзь Пашкоў, беларускі літаратар і перакладчык.
У памяці
1654 — Аляксандар Радзівіл, дзяржаўны і вайсковы дзяяч ВКЛ.
1662 — Адам Саковіч, дзяржаўны і вайсковы дзяяч ВКЛ, у 13-гадовую вайну ваявода смаленскі.
1695 — Людвіка Караліна Радзівіл, арыстакратка, дзяячка кальвінізму, мэцэнатка.
1821 — Францішак Ельскі, дзяржаўны дзяяч ВКЛ.
1942 — Сяргей Ракіта, паэт, загінуў у ГУЛАГу.
1978 — Рыгор Шырма, беларускі харавы дырыгент. У 1927–1936 гадах быў сакратаром Таварыства беларускай школы.
2016 — ад анкалягічнай хваробы памерла Ганна Вольская, прадусарка гурту «Крамбамбуля» і жонка Лявона Вольскага.
2020 — Пятро Лысенка, археоляг.