«Мы ня можам рызыкаваць нашымі карэспандэнтамі і экспэртамі з расейскім грамадзянствам у жывым радыёэтэры. Адсутнасьць жа ў эфіры жывой гаворкі, немагчымасьць запісаць інтэрвію з палітыкамі, экспэртамі, звычайнымі людзьмі з Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі робіць радыёфармат цяпер немэтазгодным», — гаворыцца ў заяве рэдакцыі.
«Эхо Кавказа» бесьперапынна вяшчала з 2 лістапада 2009 году. У 2020 годзе Мінюст Расеі ўнёс амэрыканскую мэдыякарпарацыю Радыё Свабода ў рэестар «замежных агентаў». Пасьля пачатку вайны ва Ўкраіне сайты ўсіх расейскамоўных выданьняў праекту былі заблякаваныя на тэрыторыі Расеі.
20 лютага Міністэрства юстыцыі Расеі ўключыла ў пералік замежных і міжнародных няўрадавых арганізацый, дзейнасьць якіх прызнана «непажаданай», карпарацыю Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода, у якую ўваходзіць і «Настоящее время».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Міністэрства юстыцыі РФ унесла Радыё Свабода ў рэестар непажаданых арганізацый ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Суд у Расеі падоўжыў арышт журналісткі Радыё Свабода Алсу Курмашавай да 5 красавіка