У Міністэрстве замежных спраў Малдовы ўручылі паслу Расеі ў Малдове ноту, у якой аднаго з супрацоўнікаў расейскай амбасады ў Кішынёве абвясьцілі пэрсонай нон-грата.
Як паведаміў малдоўскі тэлеканал tv8.md, цяпер расейскі дыплямат павінен пакінуць тэрыторыю Малдовы.
Раней расейскаму амбасадару выказалі пратэст за адкрыцьцё выбарчых участкаў у Прыднястроўскім рэгіёне Малдовы. Улады Малдовы забаранілі адкрываць іншыя ўчасткі, апроч участку пры амбасадзе Расеі ў Кішынёве.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Зьезд дэпутатаў Прыднястроўя папрасіў Расею «абараніць» рэгіён ад эканамічнага ціску Малдовы28 лютага зьезд дэпутатаў Прыднястроўя папрасіў Расею «абараніць» рэгіён ад эканамічнага ціску Малдовы.
6 сакавіка кіраўнік Службы бясьпекі і выведкі Малдовы Александру Мусьцяцэ папярэдзіў, што Расея зьбіраецца ўмешвацца ў выбары і сабатаваць працэс уступленьня Малдовы ў Эўразьвяз.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кіраўнік выведкі Малдовы заявіў, што Расея плянуе дэстабілізацыю ў краіне7 сакавіка ў Парыжы прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон і прэзыдэнт Малдовы Мая Санду падпісалі двухбаковае пагадненьне аб абаронным і эканамічным супрацоўніцтве.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Малдова падпісала абароннае пагадненьне з Францыяй на фоне асьцярогаў наконт дэстабілізацыі з боку Расеі