«Падчас праверкі баявой гатоўнасьці злучэньняў і вайсковых частак Узброеных сіл завершана пастаўка асабовага складу. Для выкананьня задач прыбылі каля 5000 вайсковаабавязаных», — гаворыцца ў паведамленьні Міністэрства абароны.
15 сакавіка ў Беларусі заявілі аб нарошчваньні захадаў у межах праверкі баявой гатоўнасьці войска. Людзей прызываюць у тым ліку з запасу.
Начальнік Генэральнага штабу Ўзброеных сілаў, першы намесьнік міністра абароны Беларусі Віктар Гулевіч заявіў, што захады, якія адбываюцца ў межах праверкі баявой гатоўнасьці, будуць нарошчвацца.
Падчас праверкі баявой гатоўнасьці беларускага войска, якая пачалася 11 сакавіка, ва Ўкраіне без папярэдняга абвяшчэньня на мяжы зь Беларусьсю правялі контрадывэрсійныя захады з удзелам Міністэрства ўнутраных справаў, Службы бясьпекі, Сілаў тэрытарыяльнай абароны Ўкраіны.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Беларусі заявілі аб нарошчваньні захадаў у межах праверкі баявой гатоўнасьці войскаРэжым Лукашэнкі сыстэматычна адзначае, што праводзіць манэўры і праверкі войска як «адказ» блёку NATO, якое праводзіць свае вучэньні непадалёк беларускай мяжы.
Праз падтрымку Аляксандрам Лукашэнкам агрэсіі Расеі супраць суседняй Украіны, шэраг краін увёў санкцыі супраць Беларусі. Ад моманту поўнамаштабнага расейскага ўварваньня ва Ўкраіну 24 лютага 2022 году на тэрыторыі Беларусі амаль бесьперапынна праводзяцца вайсковыя вучэньні.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Беларусі зноў абвясьцілі аб праверцы баявой гатоўнасьці арміі. Цяпер у адказ на манэўры NATO