Жыхара Менску асудзілі за ўдзел у пратэстах 2020 году
У судзе Ленінскага раёну Менску за ўдзел у акцыі пратэсту ў 2020 годзе асудзілі Ільлю Булье (ч. 1 арт. 342 КК). Справу разглядала судзьдзя Анастасія Ачалава, паведамляе «Вясна».
Паводле матэрыялаў абвінавачаньня 37-гадовы Ільля 23 жніўня 2020 году ў Менску ўзяў удзел у масавай акцыі пратэсту на праспэкце Незалежнасьці.
Суд прызначыў яму пакараньне ў выглядзе абмежаваньня волі без накіраваньня ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу на тэрмін 2 гады і 6 месяцаў («хатняя хімія»).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 18 сакавіка: затрымалі гульнявога стрымэра за бел-чырвона-белую аватарку; гарадзенца затрымалі за тату па-ўкраінскуУ Менску за абразу Лукашэнкі асудзілі пэнсіянэрку
У судзе Ленінскага раёну Менску 29 лютага завяршыўся разгляд крымінальнай справы Галы Аншук, якую абвінавацілі ў абразе Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368 КК). Справу разглядала судзьдзя Юлія Шчоткіна, піша «Вясна».
У судзе Гала патлумачыла, што «накіроўвала названыя звароты, бо хацела пракамэнтаваць выкананьне Лукашэнкам сваіх паўнамоцтваў і абавязкаў як кіраўніка дзяржавы, і ня лічыць, што абразы насілі публічны характар, паколькі іх чытала абмежаваная колькасьць супрацоўнікаў дзяржаўных органаў».
Пасьля затрыманьня жанчыну накіравалі ў судова-псыхіятрычны экспэртны стацыянар, які пастанавіў, што па сваім псыхічным стане яна мае патрэбу ў прымусовых мерах бясьпекі і лячэньня. Тым ня менш суд прызначыў ёй 3 гады «хатняй хіміі».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 15 сакавіка: у Менску затрымалі настаўніка, у Мазыры асудзілі пэнсіянэрку за абразу ЛукашэнкіСуд пакараў кіроўцу з Баранавічаў за «паклёп» на Лукашэнку
5 сакавіка суд Баранавіцкага раёна і Баранавічаў прыгаварыў вадзіцеля Аляксандра Захарчыка да 3 гадоў хіміі па артыкуле аб паклёпе на Аляксандра Лукашэнку (частка 2 артыкула 367 КК), паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна».
Па інфармацыі праваабаронцаў, мужчына ў «Аднакласніках» лайкнуў і аддаў публікацыю з тэкстам пра Аляксандра Лукашэнку, у якім таго абвінавачваюць у неназваным злачынстве.